СЕНАЖАЦЬ, ж. — сенокос, луг. Я сваю сенажаць скасіў (Пачаевічы, Чаш. р.).
СЕНІ, СЕНЦЫ — сені. Цераз сені і к нам у хату ўвойдзіш (Берасьні, Беш р.). У сенцах недзе павярнуцца: тутака дзьвер, а там сьцяна (Ліпна, Сен. р.).
СЕРАБРА, н.—серебро. Блішчыць, як серабра (Дзямідавічы, Чаш. р.).
СЕРАДАВЫ--средний по возрасту. Ён быў яшчэ серадавы чалавек (Мікалаёва, Куз. р.).
СЕРАН, у, м. — 1) наст. За нач зьдзелаўся серан, такі што можна іці (Аськершчына, Беш. р.). Серанком добра ехаць на лыжах (Сянно, Сен. р.); 2) твердый снег. Ідзець серань (Асінаўка, Беш. р.).
СЕРБАЛІН, у, м. — ежевика. Rubus caesius L. Як-бы сербаліну нам пашукаць (Доўжа, Куз. р.).
СЕРБАНУЦЬ, дзс.--хлебнуть. Сербані хоць троху малака (Машчоны, Сен. р.).
СЕРКІ, ж. — спички. Загарэліся серкі й патухлі (Шарыпіна, Беш. р).
СЕСЬЦІ, дзс. — сесть. Гракі селі на пожню (Навікі, Беш. р.)
СЕТКА, ж. — кроме общего значенія—вязаный женскій платок. Дужа прыгожая сетка (Ульлянавічы, Сен р.).
СЕЎРУК, а, м.—северный ветер. Падуў сеўрук — стала халодна (Курына, Куз. р.). Пар. север, сівер.
СЕЧАВА, н.—вид корыта. Паправ сечава, а то не ў чым сьвіньням храп'я насячы (Бешанкавічы, Беш. р.).
СЕЧКА, ж. — сечка рубить клубнеплоды. Прынясі сечку насеч сьвіньням ахрап'я (Краўцова, Гар. р.). Пар. сякач.
СЭНС, у, м. — смысл. Які з гэтага сэнс? (Дубнікі, Сен. р.).
СЭРЦА, н. — сердце. Атрута ты майго сэрца! (Гуліна, Сен. р.). Мужычок, мужычок — мае сэрдынька, а ня сей канапель, а ні зернінька! (Запрудзьдзе, Сен р).
СЁКЕР, а, м.—топор. Ці ні ў вас наш сёкер? (Сянно, Сен. р.). Пар. сякера.
СЁЛЕТА—в этом году. Сёлета нада дажыдаць сухога лета (Навікі, Віц. р.). Сёлята быў кепскі ураджай (Павульле, Чаш. р.).
СЁЛЕТКА, ж.—телка до года. Сёлетка прапала ў лесе (Лужасна, Куз. р.).
СЁЛЕТНІ—текущего года. Сёлетняе жыта ніўмалотнае (Беліца, Сен. р.).
СЁНЬНЯ — сегодня. Сёньня цёплы дзень (Рудня, Аз. р.). Пар. сягодня, сягоньня.
СЁРБАЦЬ, дзс.—хлебать. Сёрбай—пакуль пойдзеш с торбай (Александрова, Гар. р.). Ня сёрбай ты так, ато нікрасіва (Рыбчына, Сір. р).
СІВАК, а, м. — чернеть красноголовая. Aythya ferina L. Сівака мы злавілі (Мяжа, Меж. р.).
СІВАПЛЕЧКА, ж.—ворона. Мы злавілі сіваплечку (Іванск, Чаш. р).
СІВЕР, у, м. — холодный северный ветер. Сівер падуў (Макаравічы, Беш. р.). Пар. север, сеўрук.
СІВЕЦ, м. — белоус. Nardus stricta L. Касі сівец з расою (Бесьцьвена, Сен. р.).
СІВЕЦЬ, дзс.—седеть. Сівець ты ўжо стаў (Лёзна, Лёз. р.).
85 👁