САРОМНА—стыдно. Саромна гэта табе казаць.дачушка! (Княжыца, Куз. p.). САРОЧКА, ж,— нательная рубаха. Надзень чыстую сарочку (Мікалаёва, Куз. p.). САСКАКАЦЬ, дзс. — йсплясать. Саскакаў на йгрышчы yci чаравікі (Сянно, Сен. p.). САСКВАРЫЦЬ, дзс. изжарить. Яму ўраньнітрэба саскварыць сала (Зямковічы, Сен. p.). САСКОЧЫЦЬ, дзс. — спрыгнуть. Кот c крышы саскочыў (Гіустынкі, Сен. p.). САСМАЖЫЦЬ, дзс. — изжарить. Я трохі йяляціны сасмажыла (Зямковічы, Сен. p.). CACOHKA, ж — сосна. Гарыць лес, гарыць лес, гарыць i сасонка (Сукрэмна, Сен. р.). САСОНЬНІК, у, м., зб. — сосновый лес. У сасоньніку грыбоў сачыў (Дубавое, Беш. р.). САСТАРАВАЦЬ, дзс.—состарить. Састаруюць маладу дробный дзетачкі ( Я н о ў ш ч ы н а, Беш. р.). САСТРЫКАЦЬ, дзс.— остричь, общипать. Гладка састрыкалі траву (Стаішча, Чаш. р.). САСЬВЯЖЫЦЦА, дзс.—скончаться. Даў парасёнку па лбу, ён i сасьвяжыўся (Гравы, Сен р.). САСЬЛІЗНУЦЬ, дзс.— сделаться скользким. Каб ты сасьліз! (Кашына, Віц. р.). САСЬМЯГНУЦЬ, дзс.— засохнуть. Бпіны твае саўсім сасьмяглі (Аськершчына, Беш. р). САСЫДЯБНУЦЬ, дзс.— состегнуть, наскоро сшить, Трэба сасьцябнуць Янку кашулю (Чаряагосьці, Беш. р.). САТЛБЦЬ, дзс.— истлеть. Кап ты сатлеў! (Русінава, Сен. р.). САЎГАЦЦА, дзс.—скользить, кататься па льду. Пайдзем саўгацца на саўгель (Стаішча, Чаш. р.). САЎГЕЛБ, я, At. — скользкое место, каток. На саўгелю быў (Стаішча, Чаш. p.). САЎЛАДАЦЬ, дзс.—овладеть, осилить. Яго ні саўладаеш— крэпкі (Лужасна, Куз. р.). САЎЛЯКНУЦЦА, дзс, — испугаться Ён саўлякнуўся i хварэіць (Вейна, Сен. р.). САЎРЭЦЬ, дзс. — изнемочь, вспотеть. Дваццаць бліноў, як зьеў, дык i саўрэў (X о д ц ы, Сен. р.). САЎСІМ — совсем. Я саўсім нічога ня знаю (Аськершчына, Беш. р.). Я-ш думала кучаравы, ажно-ш саўсім валос няма (Сураж, Сур. р). С А Х А, ж.— кроме общего значения — столб с развилиной в верху. Нада сохі ўкапань (Гараватка, Меж. р.). Пар. сахіра. САХІРА, ж.— столб с развилиной на верху. Трэба сахіры глыбей укапаць у зямлю (Станіславова, Cip. p.). САХРАН, у, At. — лес, оставленный расти на долгий срок. У іх сахрані дзятка ўкраў (Гунчанкі, Сур. р.). САЧЭНЬ, САШ ЭНЬ, я, At.— лепешка. Трэба зварыць бульбу, абчысьціць, патаўчы ў ступе, раскачаць качалкай стоўчанае цеста у аржанэй муиэ i сьпеч на скаварадзе, ці на паду у нечы—будзіць сашэнь, якіядуць з канаплямі, з малаком (Альшанікі, Б еш. р.). Як няма к абеду хлеба, тады зраньня пякуць сачні (Рыбчына, Cip. p.V
9 👁