АБРОЦЬ, ж. — вид уздечки; чаще веревочная. Купіў каня, ды без аброці (Касачы, Лёз. р.).
АБРУЗГЛЫ — обрюзгший. У яго ад водкі абрузглая морда (Камлі, Віц. р.)
АБРУС, а, м. — скатерть. Накрый стол абрусікам (Замасточча, Сір. р.).
АБРУЧ, а, м. 1) обруч. Абручы лопнулі ў вадзянцы (Косы, Віц. р.); 2) кольцо. Дрэнныя абручы ў гэтым ланцугу (Заронава, Куз. р.).
АБРЫДЗЕЦЬ, дзс. — опротиветь. З таго вечара ён мне і абрыдзіў (Рыбчына, Сір. р.).
АБРЫДЛЫ — противный. Ён дужа абрыдлы (Бешанкавічы, Беш. р).
АБРЫСЬ, вкл. — брысь — оклик на кота. Абрысь, каб ты здох! (Сукрэмна, Сен. р.).
АБРЫЎ, а, м. — обрыв. Не зваліся з абрыва ў рэчку! (Жабяньцяі, Сур. р.).
АБСАДА, ж. — оконные и дверные косяки. Хату паставіў, алі яшчэ нада абсада (Пятніцкая, Беш. р.).
АБСАДЗІЦЬ, дзс. — поставить оконные и дверные косяки. Прыдзі абсадзіць у маёй хаце вокны і дзьверы (Азярэцк, Сен. р.).
АБСАЦ, а, м. — каблук. К лапцю абсац не прыладзіш (Оўсішча, Сен. р.). Пар. абцас.
АБСЕЧ, дзс. — обрубить. Нада абсеч сучча на етам дзераве (Лужасна, Куз. р.).
АБСМАКАВАНЫ — излюбленный по вкусу. Груца — мая ежа абсмакаваная (Высачаны, Выс. р.).
АБСМАЛЕНЫ — обгорелый. Стаіць бычок — абсмалены бачок (заслонка) (Сьвяча, Беш. р.).
АБСМАЛІЦЬ дзс. — обжечь шерсть, щетину на животном. Кабана хутка абсмалілі (Кашчава, Беш. р ).
АБСТАЛЯВАНЬНЕ, н. — оборудование. Абсталяваньне новай хаты дорага абойдзецца (Цяпіна, Чаш. р.).
АБСТАЛЯВАЦЬ, дзс. — оборудовать. Мы ўжо абсталявалі хату на хутары (Калышкі, Лёз. р.).
АБСТАЯЦЬ, АБСТОІЦЬ, дзс. — защитить, отстоять. Чуць абстоілі яго тамака ад бяды (Горбава, Лёз. р.).
АБСТРАКІВІЦЬ, дзс. — обжечь крапивой. Абстраківіла ўсі рукі, пакуль назьбірала сьвіньням (Рыбчына Сір. р.).
АБСУРЫЦЦА, дзс. — ошпариться. Ён абсурыўся варам (Пустынкі, Сен. р.).
АБСЫПКА, ж. — мука, которою посыпают корм животным. Зьмялі на абсыпку парасятам (Адаменкі, Лёз. р.).
АБСЯДАЦЬ, АБСЕСЬЦІ, дзс. — окружать, окружить в нападении. Як абселі мяне сабакі ў Крынках — чуць вырваўся (Крынкі, Выс. р.).
АБТАЎКАЦЬ, дзс. — очищать от скорлупы в ступе. Мама абтаўкаець авёс у ступе (Гайдукі, Сур. р.).
АБТЫНКАВАНЫ — оштукатуренный. Хата яшчэ ня абтанкавана (Кузьміно, Сен. р.).
АБТЫНКАВАЦЬ, дзс. — оштукатурить. Прыдзецца абтынкаваць дом на хутары (Лужасна, Куз. р.).
АБУВАЦЦА, дзс. — обуваться. Трэба хутка абувацца (Сянно, Сен. р.).
АБУЗА, ж. — 1) обуза. Нашто мне гэткая абуза: купі, прадай, — апяць купі (Пятніцкая, Беш. р.); 2) проказа, шалость. Ад іх
101 👁