АБЛАЖЫЦЬ, дзс. — 1) обложить. Аблажы яблыні гноем (Каралёва, Выс. р.); 2) побороть, повалить на землю. Мядзьведзь яго і аблажыў (Мамойкі, Беш. р.).
АБЛАДЗІЦЬ, дзс. — исправить, починить. Сын абладзіў комін (Труханавічы, Чаш. р.).
АБЛАКАТ, а, м. — адвокат. Аблакат быў у судзе (Бабінічы, Віц. р.).
АБЛАКІ, оў, н. — облака. Аблакі ідуць—можыць быць дождж (Віраўляны, Гар. р.).
АБЛАМ, а, м. — облава. Сягоньні быў аблам на ваўка (Шапурава, Сур. р.).
АБЛАМІЦЦА, дзс.—обломиться. Ганак абламіўся (Хмяльнік, Беш. р.).
АБЛАПАЦЬ, дзс. — облапить, обнять. Хлапец дзеўку аблапаў (Латыгаль, Сен. р.).
АБЛАЧЫНА, ж.—облако. На небе пайшла аблачына (Сялец, Чаш. р.).
АБЛІВАХА, ж. — зимний дождь, замерзающий на земле, деревьях и т. п., отчего получается гололедица. Сягоньні на дварэ абліваха (Аськершчына. Беш. р.). Пар. аблой.
АБЛІЗ, а, м. — облизывание. Жрэць у сем сярбоў з аблізам (Віраўляны, Гар. р.).
АБЛІПАЦЬ, дзс. — приставать, облипать. Чаго ты абліп, як смала? (Застадольле, Сен. р.).
АБЛІТНЯ, ж.—блесна. Аблітнёю ловяць рыбу або зімой у пролубі, трасучы вудачку, або летам з чоўна, цягнучы вудачку супроць вады (Вішкавічы, Чаш. р.).
АБЛІЧВАЦЬ, дзс. — обсчитывать. Кінь ты аблічваць бабу—няграматная (Пятніцкая, Беш. р.).
АБЛІЧЧА, н. — черты лица, лицо. Ці прыгожае ў яго аблічча? (Сукрэмна, Сен. р.). Па абліччу яны пахожы адзін на другога (Міхалі, Куз. р.).
АБЛОГА, ж. — запущенная, поросшая травой пахотная земля. Я падымаў сёньня аблогу (Косы, Віц. р.). Трэба аблогу падняць на лён (Русінава, Сен р.).
АБЛОЖЖА, н.—окраины луга. Абкасіў абложжа (Копцевічы, Чаш. р.).
АБЛОЙ, ю, м.—изморозь. Гэткі сёньні аблой! (Лоўжа, Сір. р.). Сягоньні ішоў аблой (Асіпова, Аз. р.). Пар. абліваха.
АБЛУПІЦЬ, дзс. — облупить, снять кожу. Здохлую карову нада аблупіць (Запрудзьдзе, Куз. р.).
АБЛЫЖНА — мошеннически, обманом. Ён атрымаў гэту рэч аблыжна (Ст. Беліца, Сен. р.).
АБЛЯПІЦЬ, дзс.—оклеить, облепить. Настаўніца дала паперы вокны абляпіць (Халамер'е, Аз. р.).
АБМАЛОТКІ, ж. — конец молотьбы. Сёньня ў нас абмалоткі (Пустынкі, Сен. р.).
АБМАНІЦЬ, дзс.—обмануть. Ён мяне абманіў (Ст. Сяло, Куз. р.).
АБМАХНУЦЦА, дзс.—промахнуцься, ошибиться. На етам ён абмахнуўся (Жабяньцяі, Сур. р.).
АБМАЦАЦЬ, дзс.—ощупать. Ён абмацаў усё кругом (Пустынкі, Сен. р.).
АБМАШКА, ж. — ошибка. У абмашцы надзеў чужую сарочку (Азярэцк, Сен. р.).
АБМЕЖАК, а, м. — край (с травяным покровом) возле пашни. На абмежках трава дранная (Сьвеча, Беш. р.).
АБМЫЛКА, ж.—ошибка. Зрабіў вялікую абмылку, што вашчоўну позна пасеіў (Селядцова, Беш. р.).
95 👁