Старонка 253
◀ / 394 ▶
ное в «ёўні» (гл.) за один раз. Два пасады змалацілі (Жукава, Аз. р.); 3) престол, место невесты А й вядзіце кынягіню на пасат! (Любашкова, Выс. р.). ПАСАДА, ж.—рассада. Надабе зьездіць у Віцебску за пасадай (Бікава, Сен. р.). ПАСАДЗІЦЬ, дзс. — посадить А табе нада пасадзіць яблыню (Заазер'е, Сен. р.). ПАСАК, а, м.—ремень, пояс. Паскам дай (Лужасна, Куз. р.); 2) жулик. Ругаюць яго, пасак ты этакі! (Сухарукава, Аз. р.). ПАСАЧКА, ж.—полоска. Чырвоныя пасачкі (Сукрэмна, Сен. р.). ПАСАЧЫЦЬ, дзс. — поискать. Трэба пасачыць чаго звесьці (Лоўжа, Сір. р.). ПАСВАРЫЦЦА, дзс. — поссориться. Яны пасварыліся дужа крэпка (Кузьміно, Сен. р.). ПАСЕЎ, а, м.—искусственное, минеральное удобрение. Для жыта купіў пасеву (Стралкі, Беш. р.). ПАСІЛІТАВАЦЬ, дзс. — польстить с корыстной целью. Пасілітаваў, дык і выгарала (Луб'ева, Аз. р.). ПАСІЛКА, ж.—помощь. Нівялікую пасілку ат яго імею (Слабодка, Куз. р.). ПАСІРАЦІЦЬ, дзс.—осиротить. Пасіраціў дробных дзетачак (Яноўшчына, Беш. р.). ПАСКІПАЦЦА, дзс. — потрескаться. У Ганны паскіпаўся ўвесь хлеб у печы (Пітрашы, Сен. р.). ПАСКОНЬНІ, ж.—1) тычиночная конопля Cannabis Sativa L. Пасконьні ужо выбралі (Кузьміно Сен. р.); 2) волокно конопли. Суседка выткала з пасконьнеў прыгожую скацірку (Санікі, Беш. р.). ПАСКРАБАЦЬ, дзс. — поскрести. Я паскрабала галаву (Бешанкавічы, Беш. р.). ПАСКУДЗІЦЬ, дзс. — пакостить. Досыць табе нашу хату паскудзіць (Мазалава, Куз. р.). ПАСЛАЦЬ, дзс.—1) послать. Пашлі сына ў рык (Бешанкавічы, Беш. р.); 2) разостлать. Трэба паслаць на пожні скуты (Семянцова, Беш. р.). ПАСЛУХАЦЬ, дзс. — послушать. Паслухай, што кажуць людзі (Бабінічы, Віц. р.). Гусілік паслухаці і песінак наўчыціся (Яноўшчына, Сен. р.). ПАСЛУХМЯНЫ — послушный. Етат мальчык такей паслухмяный, харошый (Суднікі, Куз. р.). ПАСМА, ж.—известное количество пар ниток основы. Бёрда бывае у дврананцаць пасам (Пустынкі, Сен. р.). Мар'я наснавала тры пасымі (Пясочак, Куз. р.). ПАСМАКАВАЦЬ, дзс.—попробовать. Посмакуй яблык з нашага саду (Сянно, Сен. р.). ПАСМОРГАЦЬ, дзс.—пооборвать. Пасморгай лісьце (Селішча Гар. р.). ПАСОБІЦЬ, дзс.—помочь. Пасоб мне мех подняць (Пустыр, Сір. р.). ПАСОБКА, ж.—помощь. Мнеб і добрая пасобка была (Мікалаёва, Куз. р.). ПАСОРЫЦЬ, дзс. — потерять. Завушніцы пасорыла (Зямковічы, Сен. р.). ПАСОЎВАЦЬ, дзс.—подвигать. Камень трэба пасоўваць налева (Дзямідавічы, Чаш. р.). ПАСПРОБАВАЦЬ, дзс.—попытаться. Пасробуй зрабіць еты дом! (Лужасна, Куз. р.). ПАСПЫТАЦЬ, дзс.—попробовать на вкус. Паспытай, ці да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 394 ▶