НАМЁТ, у, м.—вид рыболовной сети. Вясной рыбу ловюць намётам (Янавічы, Сур. р.).
НАМЁТКА, ж.—длинный кусок полотна, материи, для повязывания головы. Завязала на гулянье харушую намётку (Пустынкі, Сен. р.).
НАМІТУСЬ—визави. Намітусь яны сядзелі (Валькі, Сур. р.).
НАМНЕСЬ—намедни. Намнесь прыходзіць ён к нам (Селядцова, Беш. р.).
НАМОРДНІК, а, у, м.—кроме общего значения—часть уздечки. Наморднік нада наладзіць (Александрова, Гар. р.).
НАМЯРЭНЬНЕ, н.—намерение. Намярэньне ў яго такое было (Лужасна, Куз. р.).
НАМЯРЗАЦЬ, дзс.—намерзать. Зачыні акеньніцы нанач—ня так будуць вокны намярзаць (Жабеньцяі, Сур. р.).
НАНАВА — сызнова. Нанава нада работу начынаць (Лужасна, Куз. р.).
НАНАЧ—на ночь. Мы папрасіліся к яму нанач (Высачаны, Выс. р.).
НАНАЧКІ, ж. — посиделки с оставлением ночевать. Прыхадзіце к нам у наначкі (Кураеды, Беш. р.). А яна пашла ў наначкі да Самсона (Навасёлкі, Сен. р.).
НАНІЦ — наизнанку. Надзеў рубаху наніц (Сухарукава, Аз. р.).
НАПАВЕР—в кредит. Мы бярём у лаўцы напавер (Пустынкі, Сен. р.).
НАПАМЯЦЬ — наизусть. Адкуль ён моліцца столькі напамяць? (Мішкава, Куз. р.).
НАПАРСТАК, а, м. — наперсток. Я ня ўмею бяз напарстка шыць (Марозаўка, Сен. р.).
НАПАТВРЫЦЬ, дзс.—натворить. Напатворылі вось і ня хочаце робіць (Сялец, Чаш. р.).
НАПЕРШ — сперва, сначала. Наперш маё зьмялі (Лужасна, Куз. р.).
НАПЭЎНЕ, НАПЕЎНЯ—наверное. Напэўне вы ведаеце (Мерзьлякі, Сір. р.). Напеўня ён заблудзіўся (Веляшковічы, Лёз. р.).
НАПІТА—настежь. Дзьвер напіта рашчыніта (Селядцова, Беш р.).
НАПІХАЦЬ, дзс. — напихать. Напіхайце саломай сяньнік (Кузьміно, Сен. р.).
НАПЛЕЧЫК, а, м.—нашивка на плече от ворога до рукава в рубахе. Ай, наплечыкі у яе якія! (Чашнікі, Чаш. р.).
НАПОЛАК, а, м.—лопатка в сохе. Наполак у сахе адламіўся (Александрова, Гар. р.).
НАПРАВА, ж.—исправление. Аддаў хамут у направу (Калышкі, Лёз. р.).
НАПРАНУЦЬ, дзс. — одеть. Напрануў армяк і пашоў у лес (Каверзіна, Меж. р.).
НАПРАЦАВАЦЦА, дзс.—наработаться. Напрацаваўся я за плугам (Мяжа, Меж. р.).
НАПРЫКРАЦЦА, дзс. — досаждать. Не напрыкрайцеся старому (Гуліна, Сен. р.).
НАПСАВАЦЬ, дзс.—напортить. Рабята напсавалі нітак (Чарнагосьці, Беш. р.).
НАПУЖАЦЦА, дзс.—напугаться. Анадысь напужаліся ўсе (Доўгае, Беш. р.).
НАПУЖАЦЬ, дзс. — напугать. Шашок дужа напужаў курыцу (Селядцова, Беш. р.).
НАПУДЗІЦЦА, дзс.—напугаться (о животном). Мусіць напудзіўся сабака (Стаішча, Чаш. р.).
74 👁