НАБРАЗЬНІК, а, ж.—полотенце, которое вешают на иконы. Нада сьняць з абразоў набразьнікі (Баравыя, Куз. р.). Пар. абразьнік.
НАБРАКНУЦЬ, НАБРЫНЯЦЬ, дзс.—набухнуть. Насеньня ўжо набракла (набрыняла) (Ісачкава, Аз. р.).
НАБРАЦЬ, дзс.—1) насобирать. Мая сястра набрала набірку журавін (Каверзіна, Меж. р.); 2) купить. Набрала кумачу на рубаху (Асавец, Беш. р.).
НАБРАХАЦЬ, дзс. — налгать. Сёмка набрахаў, а ты яму веры дала (Лук'янова, Сен. р.).
НАБРАЧОК, у, м.—рассвет. Набрачок заняўся, як яна пабегла (Смалякі, Гар. р.).
НАБУХТОРЫЦЬ, дзс. — чрезмерно сделать что либо. Зачым столька нада было набухторыць? (Пустынкі, Сен. р.).
НАБЫВАЦЬ, НАБЫЦЬ, дзс.— приобретать, приобрести. Ой, ня лёгка было яму набываць, а лёгка збываць (Амельлянова, Лёз. р.). Набыць ня штука, алі хто работаць на ім будзець (Лужасна, Куз. р.).
НАВАЛА, ж.—напасть, нападение. Навала нейкая ў іх хату увалілася—ўсё гініць (Хобня, Гар. р.).
НАВАЛІЦЦА, НАВАЛЬВАЦЦА, дзс.—напасть, нападать. Як на яго што наваліцца, хто яго ведаіць? (Доўжа, Куз. р.). Ча ты на яго навальваесься? (Лазаватка, Сур. р.).
НАВАЛЬНІЦА, ж.—гроза. Учора была навальніца (Рудня, Аз. р.).
НАВАТ—даже. Нават я нічога ня відзіў (Журавінка, Куз. р.). Навіт і я быў ў яго ў госьцях (Сялец, Чаш. р.).
НАВІВАЦЦА, дзс.—навиваться. Калі кросны наўюцца добра, то й ткацца будуць добра (Сукрэмна, Сен. р.).
НАВІНА, ж.—новость. Чула навіну? Сваты к Ганулі паехалі (Пятніцкая, Беш. р.).
НАВІНКА, ж.—свеже вытканный холст. Ідзі памачы навінку (Лоўжа, Сір. р.). Скруці навінку (Застарыньне, Беш. р.).
НАВІРАК, а, м. — костяная спица для плетения лаптей. Навіркам падкавырні, а тады лыка садзі (Стасева, Выс. р.).
НАВОЗЬНІКІ, аў, м.—1) навозные вилы. Вазьмі маі навозьнікі капаць навоз (Мазалава, Куз. р.); 2) телега для возки навоза. Запрог навозьнікі і вазіў навоз (Стралкі, Беш. р.).
НАВОЙ, ю, м., НАВОЙКА, ж. —вал в ткацком станке, на который навивают основу. Пакруці мне навой (Селядцова, Беш. р.). Пакруці навойку, а то палатно ўжо абвісла (Нов. Сяло, Сен. р.).
НАВОКАЛ — вокруг. Нада абайціць навокал свайго жыта (Шыпы, Сен. р.).
НАВОШТА — на что, зачем. Навошта цябе рыдлёўка? (Бікава, Сен. р.). Навошта табе конь, калі зямлі няма? (Пятніцкая, Беш. р.).
НАВУКА, ж.—1) учение. Аддаў у навуку да каваля (Лужасна, Куз. р.); 2) наука. Навука да ўсяго дойдзіць (Лужасна, Куз. р.).
НАВУНІЦЫ, ж. — тошнота. Мяня цэлую ноч бралі навуніцы (Зямковічы, Сен. р.).
НАВУРЗАЦЦА, дзс.—наесться до отвала. Наця, дзеткі, навурзайцеся крупенькі (Купіна, Віц. р.).
НАВУСЬКАЦЬ, дзс.—науськать, натравить. Навуськай цюцьку на яго (Сухарукава, Аз. р.).
73 👁