XVIII Віцебская мова багата русізмамі, але рэгістрацыя іх не ўваходзіла ў нашу задачу. ЗначэньнІ слоў, увесь лексыкалягічны матар'ял яшчэ нявычарпаны, чаму Таварыства будзе вельмі ўдзячна за далейшую прысылку матар'ялаў на адрас: ВІцебск, Пушкінская, 3. Клясыфікацыя матар'ялу i ўкладаньне слоўніка рабіліся згодна прынцыпам, выпрацаваным Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы. Для граматычных адзначэньняў у гэтым выданьні прыняты наступныя скарачэньні: м.— мужчынскі род іменьнікаў, ж.— жаночы род іменьнікаў, Н.— ніякі род Іменьнікаў, Ш— агульны род іменьніхаў, зб.— зборнае Імя, дзс,—дзеяслоў, зл.— злучнік, прлг,—прыйменьнік, вкл.— выклічнік, a таксама: Пар.— параўнай, Гл.— глядзі, Лнк.—лаянка. Граматычныя адзначэньні дадзены курсівам пасьля першага слова, націск у якім паказаны тлусьцейшым шрифтам. Калі ў слове два націскі— гэта значыць, што ў розных мясцоў, або выпадках націск у слове падае на розныя гукі. Пасьля граматычных адзначэньняў для роднага склону іменьнікаў мужчынскага роду, а часам! i іншых, паказаны канчаткі. Паказаньне двох канчаткаў сьведчыць аб іх існаваньні на Віцебшчыне. Для адзначэньня раёнаў прыняты наступныя скарачэньні: Беш. р.— Бешанкавіцкі раён, Чаш. р.— Чашніцкі раён, Сен. р.-—Сеньненскі раён, Куз. р.— Кузьняцоўскі раён, Віц. р.-—Віцебскі раён, Аз. р.— Азярышчанскі раён
Дадатковыя словы
матарял, матарялаў, матарялу
16 👁