Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
XVII паступіла ня так многа, але карткі давалі дакладнае вымаўленьне пэўных мясцовасьцяў, яго адценьні ў розных мясцох i г. д., a лік іх палягчаў праверку. Зробленая клясыфікацыя ўсяго матар'ялу пахазала, што некаторыя запісы ўсё-ж патрабуюць праверкі. a некаторыя словы не зарэгістраваны, хоць у Камісіі й былі в е с т к?, што яны ёсьць на Віцебшчыне. Прышлосч зноў экспэдыцыйным шляхам правяраць i рэгістраваць матар'ял, для чаго M. I. скарыстаў час свайго адпачынку па службе, абхапіўшы, галоўным чынам, вёскі наўкол Віцебску на 15—20 вёрст кругом i часовае пражываньне ў Лужасьне Кузьняцоўскага раёну, калi ім было сабрана 823 новых словы. Пры гэтым трэба адзначыць, што пэўную дапамогу ў разборцы картах па альфабэту на першую літару зрабілі т. т. К i с я л ё в а, К а л д о б с к і, Э п ш т э й н, Ла г ы ш э ў с к а я, Я ш к і н а, С ь ц я ш к о в іч i П а ц э в і ч. Матар'ял камісіяй атрымліваўся i з суседніх ВІцебшчыне мейсц i з іншых частак Беларусі, але быў скарыстаны M. L у гэту працу выключна матар*ял з межаў сучаснай Віцебскай акругі, пры чым карткі-словы па мажлівасьці з розных месц яе. Праца збору 1 ўкладаньня адбывалася ў працягу часу ад вераСьня 1924 году да верасьня 1926 году. Апрача вышэй сказанага неабходна адзначыць, што па якасьці сваей матар'ял карэспандэнтаў быў вельмі рознастайны— ад вучнёўскага да сталага навуковага. У аднаго карэспандэнта былі кніжныя прыклады; яго карткі гадзіліся толькі, як напамін аб тым, што трэба праверыць, ці ужываюцца гэтыя словы на Віцебшчыне. Некаторыя карткі былі без адзначэньня мейсц запісу i іх прышлося пасылаць для выпраўленьня гэтай хібы, некаторыя дапішчыкі давалі вепьмі кароткія прыкпады, што нетлумачылі самого слова, a часамі прысылаліся карткі й бяз усякіх прыкладаў. Крыніцаю збору была жывая мова, як звычайная, так i крышталізаваная ў песьнях, казках i д. т. п„ што можна было чуць у гэты час
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матарял, матарялу
21 👁
 ◀  / 394  ▶