Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
табе лоўка ўздадуць (Запрудзьдзе, Сен. p.). ЛОУЧЫ, a, м.—-ловчий, ловец. Пайшоў лоўчы ў лес (Веляшковічы, Лёз. p.). ЛУБ, y, м.— липовая кора. Лагошы лубам абшыты (Русінава, Сен. p.). ЛУБКА, ж., ЛУБОК, а, м., ЛУБЯНКА, ж.—лукошко. Прынясі ў хату лупку аўсу (Асавец, Беш. р.). Прынясі лубок з клеці з крупамі (Баўткі, Куз. р.). Ці ёсь у цябе Лубянка: я хачу папасеяць жыта (Баравыя, Куз. p.). ЛУБЯК, а, ў/.—глинистый холм. На етым лубяку рздка што ўдаецца (Лужасна, Куз. p.). ЛУГ, y, м.— 1) луг. Наш лух ужо скошан (Рудня, Аз. p.); 2) щелок. Звары сягоньня лугу (Стаішча, Чаш. p.). ЛУЖЫНА, ж.—лужа. Лужына вялікая на дварэ (Раіны, Аз. p.). ЛУДЗІЦЬ, дзс.— бредить, ён скора памрэ, бо ўжо лудзіць (Луб'ева, Аз. p.). ЛУКА, ж.-лука. Якая трава вяліна луцэ! (Храпавічы, Куз. p.). ЛУМІНА, ж.— 1) лужа, впадина. У лумінах ёсьць вада (Пушкары, Сен. p.); 2) низина с чем либо. У лесе мы знашлі луміну маліны, луміну суніц, луміну грыбоў, луміну вады (Ст. Беліца, Сен. p.). ЛУНКА. ЛУМКА, ж.— прорубь. Ідзі на лунку мыць плацьце (Вайловічы, Сір. p.). Язэп уваліўся ў лумку (Павульле, Чаш. p.). ЛУНУЦЬ, дзс.—умереть, пропасть. Я скора луну (Запрудзьдзе, Куз. р.). У дзядзькі лунуў конь (Машчоны, Сен. р.). ЛУПАЦЬ, две. — моргать. Ня лупай вачыма (Сянно, Сен. р.). Луп я вочмі— кабылы няма (Стаішча, Чаш. р.). ЛУШЦЬ, дзс. 1) чистить. Трэба лупіць бульбу к палудню (Гравы, Сен. р.); 2) бить. За што ты яго моцна лупіш? (Сянно, Сен. р.); 3) лупить, снимать кожу. Мясьнікі лупяць скуру с каня (Машчоны, Сен. р.). ЛУПЛЕНЫ—облупленный. Папробуй зьняць шкуру з лупленага цяля (Лужасна, Куз. р.). ЛУПЦАВАЦЬ, дзс.— бить. За што яго лупцуеш? (Кузьміно, Сен. р.). ЛУПЦОЎКА, ж. — наказание. Добрую ты палучыў лупцоўку за гуркі (Русінава, Сен. p.). ЛУПЫ, ж.—губы (насмешливо). Чаго ты лупы надуў? (Сухарукава, Аз. р.). Л У СКА, ж.— чешуя. У плоткі луска, як сярэбраная (Кр. Сяло, Беш. р.). ЛУСКАР, а, м.—лопата. Прынясі лускар, капаць будзем (Казьяны, Cip. р.). ЛУСТА, ЛУСТКА, ж. — ломоть. На стале ляжала луста хлеба (Асінаўка, Беш. р.). Адрэш мне лустку хлеба (Луб'ева, Аз. р.). ЛУТ, ЛУЦІК, а, м. - 1) отдельно свернутое лыко липового ствола. Тодар знайшоў такі лут, што сплёў пару лапцей, хоць i дорага даў за яго (Асінаўка, Сен. р.); 2) косяк (боковой). Як узыорхаўся, ды пачаў стучэць, дык i луткам ня месца ( А б р э з к а в а, Сен. р.). Толькі асталося паставіць луцікі (Вяжышча, Беш. р.). ЛУЧАЦЬ, дзс,—попадать. Лоўка лучыў яму між вушэй (Лужасна, Куз. р.). ЛЫГА, ж.— вика. Vicia sativa L. Пасеялі лыгу з аўсом (Вядрэнь, Чаш. p.). 3 лыгі пякуць бліны (Альшанікі, Беш. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аўсў, лубева
8 👁
 ◀  / 394  ▶