Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ЛІХАМАНКА, ж.—лихорадка, Ліхаманка міне трасець (Лужасна, Куз. p.). ЛІХАМАНІЦЬ, дзс. — лихорадить. Нешта мяне сёньня ліхаманіць (Рубеж, Беш. p.). ЛІХІ— плохой, лихой. У Ганулькі мачаха такая ліхая—хай яе пярун! (Стасева, Выс. p.). Л1ХТАР, a, м. — фонарь. Запал! ліхтар, а то цёмна (Кузьміно, Сен. p.). ЛІЦЕРКА, яс.—колесико в прялке вертящее катушку. Ліцерка шчарбатая ў тваей самапралкі (Берашоўцы, Беш. p.). ЛІЦЬ, дзс.— лить. Лi ў міску алей (Мазалава, Куз. p.). Л I Ц Ь В Я К, а, м.—литовец. Ліцьвякі даўно жывуць у нас (Пожынкі, Сен. р). ЛІЧЫЦЬ, дзс.— считать. Ня лічы грошы боле ня будзець (Астроўна, Віц. p.). Л І Ш К А, ж.—-1) излишек. Лішку аўсу прадамо (Лужасна, Куз. p.); 2) нечетное число. Ці цот ці лішка?— Пара-цот, тры лішка (Пятніцкая, Беш. p.). ЛІШ ТАЎКА, лс.—клин, вставка. Такую мне кравец ушыў ліштаўку, што штаны вісяць торбай (Абрэзкава, Сен. p.). ЛОБ, а, у, м.~ кроме общего значения— фронтон. Нада задзелаць лбы ў хаце, а то вецер ськініць к р ы ш у (Чарніца Лёз. р.). ЛОГ, у, м.— низина. Пасьцілі коні ў лагу (Латыгаль, Сен. р.). ЛОДАР, а, ў.—лодырь, лентяй. У яго няма нічога за тое, што ён лодар (Нов. Сяло, Беш. р.). ЛОЖА, ж.— деревянная часть ружья. Ложа ад стрэльбы адарвалася (Гарывецк, Сен. р.). ЛОЖАК, а, м.—кровать. Дзеці спалі на лошку (Павульле. Чаш. р.). Ляш ты на ложык i засьні (Сураж, Сур. р.). Л ОЙ, ю, м.—баранье сало. Авечым лоем мажуць бліны, а іноды й боты (Абрэзкава,Сен. р.). Л О К Ш Ы Н А, ж.— макароны. Прынясі мукі локшану рабіць (Стаішча, Чаш. p). ЛОМ, у, м.— куча хворосту. У цябе сватоў, як у зайца ламоў (Запрудзьдзе, Сен. р.). ЛОПАТНЯ, ас.—дощечка, куда вставляецца палка, которой вертят ручной жернов. Зламалась лопатня (Чарнагосьці, Беш. р.). ЛОПАЦЕНЬ, я, м.— 1) верхняя перекладина в жерновах. Сьнімі з лопатня адзежу, тады мялі (Сукрэмна, Сен. р.); 2) вид бурава. Етым лопатнем пракруціў ступку катка (Латыгаль, Сен. р.). ЛОПАЎКА, ж. — 1) щелкун. Розныя рады i віды жукоў з сям. Elateridae. На палянцы ўлетку скачуць лопаўкі (Лапы, Беш. р.); 2) трещины на острие косы. На такей бабке толькі дзелаць лопаўкі (Нов. Сяло, Сен. р.). ЛОПАЦЬ, дзс.— 1) трескаться. Лопнулі дзьверы у шафе (Лужасна, Куз. р.); 2) рваться. Ня цісьні: вяроўка лопніць (Лужасна, Куз. р.). ЛОПУХ, у, м.—калужница. Caltha palustris L. 3 лопуху ні сена ні паху (Вішкавічы, Чаш. p.). Ужо зацьвіцела лопуха (Каверзіна, Меж. р.). ЛОТАЎКА, ж.—болтунья. Лотаўка ты дурная! (М азалава, Куз. р.). ЛОТВА, эб.— орава. Яго апанавала гэтая лотва—рабяцішкі (Луб'ева, Аз. р.). ЛОЎКА —ловко, хорошо. За цябе паб'юцца хлопцы, але i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лубева, пабюцца
18 👁
 ◀  / 394  ▶