Старонка 174
◀ / 394 ▶
КАНАВАЛ, а, м. — коновал, ветеринар. Канавал склаў жарабка (Рыбчына, Сір. р.). КАНАЗОБКА, ж. — лукошко. Падай сюды каназобку, Марыся! (Астроўна, Віц. р.). КАНАПА, ж. — жесткий диван без спинки. У Зьмітраковых у старэй хаце лаўкі, а ў новай канапы (Кузьміно, Сен. р.). КАНАПАДЗЬ, ж. — сгусток коломази. Кала калёс канападзі вазьмі (Сукрэмна Сен. р.). КАНАПАТКА, ж. — ночная лампа без стекла. Запалі ты канапатку (Аськершчына, Беш. р.). КАНАЦЬ, дзс. — 1) умирать. Наш Ёска канаець (Сукрэмна, Сен. р.); 2) страдать, стонать от боли. Ходзіць і канаець рукой (Вяжышча, Беш. р.). КАНЕШНА — конечно. Ну, канешна, я не пайду (Чарнагосьці, Беш. р.); 2) непременно. Ты канешне прыдзі ка мне (Лужасна, Куз. р.). КАНДРАЦІКІ, аў, м. — дубровка, вероника. Veronica Chamaedrys L. А кандрацікі там растуць (Высачаны, Выс. р.). КАНДЗЕЙКА, ж. — кружка. Падай кандзейку з вадой (Вяжышча, Беш. р.). КАНОПЛІ, КАЛОПНІ, ж. — конопля. Cannabis sativa L. Вераб'і каноплі паклевалі (Рудня, Аз. р.). На гародзе пасеялі калопні (Вядрэнь, Чаш. р.). КАНТАР, у, м. — гиря. Вясы ё, а кантароў няма (Заазер'е, Сен. р.). КАНУРКІ, ж. — кружева. Марыля пляцець кануркі к пасьцілцы (Марозаўка, Сен. р.). КАНЦАВЫ — живущий на краю деревни. Канцавых яшчэ няма (Мянюцева, Сен. р.). КАНЦЫЛЯРЫЯ, ж. — канцелярия. Ня плюйся у канцылярыі (Бешанкавічы, Беш. р.). КАНЧАНЕ, зб. — живущие на концах деревни. Гэтыя канчані носяць пастуху пазьней, а тыя канчані носяць раней (Запрудзьдзе, Сен. р.). КАНЬКАЦЬ, дзс. — выпрашивать. Што ты ў яго канькаеш? (Ульлянавічы, Сен. р.). КАНЮШЫНА, ж. — клевер. Trifolium pratense L. Дай каню канюшыны калі думаеш ехать (Навасёлкі, Сен. р.). КАНЯ, і, ж. — лунь. Circus cyaneus L. (?) Каня крычыць—дождж будзець (Рыбчына, Сір. р.). КАНЯЧЫЯ КАПЫТКІ — копытник. Asarum europaeum L. Канячыя капыткі зацьвілі (Астроўна, Віц. р. КАПА, ж. — 1) кожанная покрышка на хомуте. Рымар прышыў к хамуту новую капу (Вішкавічы, Чаш. р.); 2) цветное одеяло из бумажной ткани. Сёньня на кірмашы баба прадавала капу (Вішкавічы, Чаш. р.). КАПА, ж. — мера счета снопов и под. в 60 единиц. Я ў тым гаду на етым куску нажаў 10 коп жыта (Халамер'е, Аз. р.). КАПАЦЕЦЬ, дзс. — коптеть. Капаціць капцёлка (Сукрэмна, Сен. р.). КАПАЦЬ, дзс. — капать. На дварэ дожджык капліць—у Янкі шапка мякніць (Сукрэмна, Сен. р.). КАПАЦЬ, дзс. — рыть, копать. Капаюць яму (Храпавічы, Куз. р.); Нада бульбу капаць (Любічы, Беш. р.). КАПАЧ, а, м., КАПАРУЛЯ, ж. — навозный крюк. Забыў бацька капач (Янавічы, Сур. р.). Вазь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 394 ▶