ДЗІВІЦЦА, дзс. — удивляться. Чаго ты дзівішся, як баран на новыя вароты? (Вышадкі, Меж. р.).
ДЗІВІЦЬ, дзс. — удивлять. Пашоў народ дзівіць сваёй галавой (Расна, Сен. р.).
ДЗІВОСНА — удивительно, причудливо. Дзівосна ў іх усё ета робіцца (Пудаць, Сур. р.).
ДЗІДА, ДЗІДКА, ж. — суковатая палка. Кінуў дзіду пад ногі (Сялец, Чаш. р.). Прыгожая у цябе дзідка (Вербялі, Сір. р.).
ДЗІК, а, м. — 1) дикий кабан. Sus scrofa L. У нас дзікоў ужо няма (Дзяды, Сір. р.); 2) спорынья. Claviceps purpurea Tub. На жыці многа дзікоў (Сідоры, Меж. р.).
ДЗІКАЯ РАБІНКА — пижма. Tanacetum vulgare L. Ета дзікай рабінкі лісты (Падбярэзьзе, Віц. р.).
ДЗІКЛІВЫ — застенчивый, пугливый. А нашы дзеўкі дзіклівыя (Вербялі, Сір. р.).
ДЗІРАВІЦЬ, дзс. — продырявливать. На што дошку дзіравіш? (Асінаўка, Беш. р.).
ДЗІРАВО, н. — часть сохи, на которую набивают лемехи. З гэтай крывіны будзіць харошае дзіраво (Кайтанова, Куз. р.).
ДЗІРАВЫ, ДЗЮРАВЫ — дырявый. У Сяргея дзюравая сарочка (Замошша, Сен. р.). Дзіравая дзешка цячэць (Алексінічы, Сен. р.).
ДЗІРКА, ДЗІРАЧКА, ДЗЮРАЧКА, ж. — дырка. Усё поле у дзірачках (рэшата) (Ст. Ранчыцы, Беш. р.). У армяку маленькая дзюрачка (Селядцова, Беш. р.).
ДЗІЎНА — удивительно. Во, як было дзіўна! (Мікалаёва, Куз. р.).
ДЗІЎНЫ — удивительный. Дзіўны ты хлопец! (Кузьміно, Сен. р.).
ДЗІЧ, а, ж. — бородавка. Verruca. У Сьцяпана на абліччу дзічы дужа бальшэя (Расна, Сен. р.).
ДЗІЧКА, ж. — дичок, дикая яблоня. Pirus Malus L. Дзічку ў полі хлопцы абламалі (Сідоры, Меж. р.).
ДЗУБНУЦЬ, дзс. — ударить чем либо острым. Дзубнуў ёй калом пад самае сэрца (Амільлянова, Лёз. р.).
ДЗЫБАЛА, аг. — большой нескладный человек. Ён ходзіць, як дзыбала (Лясьнікі, Сен. р.).
ДЗЫБАСТЫ — с длинными ногами Наш Сямён дзыбасты хлапчына (Пятніцкая, Беш. р.).
ДЗЫЛІНКАНЬНЕ, ДЗЫНКАНЬНЕ, н. — звенение. Кінь ты сваё дзынканьне ў шклянку! (Расна, Сен. р.). Сіплае дзылінканьне гэтага балабону (Оўсішча, Сен. р.).
ДЗЬВЕРЫ, ж. — дверь. Дзе ключ ад дзьвярэй? (Рудня, Аз. р.).
ДЗЬВЯРЫНА, ж. — створка двери. У пуні саломенная дзьвярына (Бараўляны, Куз. р).
ДЗЬМУЦЬ, дзс. — дуть. Ня дзьмі на агонь! (Кузьміно, Сен. р.).
ДЗЮ, ДЗЮШКА, вкл. — зов свиней. Дзю, дзю, сьвінкі мае! (Рыбчына, Сір. р.). Дзюшка, дзюшка, дзюшка! (Ульлянавічы, Сен. р.).
ДЗЮБА, ж. — клюв. Чаму гэта у савы такая крывая дзюба? (Сукрэмна, Сен. р.). Пар. дзёўб.
ДЗЮБКА, аг. — длиноносый человек. Паехаў нейкі дзюбка (Семянцова, Беш. р.).
ДЗЮНЬДЗІЦЬ, дзс. — лениво работать. Ні работаець, а толькі дзюньдзіць (Лужасна, Куз. р.).
ДЗЮБАНОСЫ — с похожим на клюв носом. Ня гожы маладзён — нейкі дзюбаносы (Сьвярдлы, Беш. р.).
91 👁