ЗЬМЯКНУЦЬ, дзс. — промокнуть. Чаго ты стаіш на дажджы —зьмякнеш! (Шпунты, Куз. р.).
ЗЬМЯНШЫЦЬ, дзс. — уменьшить. Зьмяншыў троху плату (Лалыкі, Аз. р.).
ЗЬМЯНЯЦЬ, дзс.—1) заменять. Я ужо зьмяніў каткі у сваіх калёсах. Зьмяні адзежу, ды бяжы (Селішча, Гар. р.); 2) сменять. А хто ж зьменіць мяне? (Пушкары, Сен. р.).
ЗЬМЯРКАНЬНЕ, н.—сумерки. Раблю ад раньня і да зьмярканьня (Рыбчына, Сен. р.).
ЗЬНЕЦЕЛЬКУ—внезапно, тайком. Зьнецельку даў яму, дык ён і паваліўся (Гарадок, Гар. р.).
ЗЬНІЗАК, у, м.—две одежды, вдетые одна в другую. Надзень зьнізак будзець цяплей (Прусаўкі, Аз. р.).
ЗЬНІКЛЯ, ж. — чуть чуть замерзшая полынья. Папаў у зьніклю і ўтапіуся (Доўгае, Беш. р.).
ЗЬНІТАВАЦЬ, дзс. — спаять, соединить. Мне зьнітавалі у кузьні бязьмен (Лужасна, Куз. р.).
ЗЬНІТАСЬ, ж. — плотность. Ну, у асіне зьнітась нівялікая (Лашнёва, Выс. р.).
ЗЬНІШТАЖАЦЬ, дзс.—уничтожать. Твае куры ўвесь ячмень мне зьніштожылі (Раманаўка, Сен. р.).
ЗЬНЮХАЦЬ, дзс. — почуять, проведать. Зьнюхаў жа, што мы тутацькі (Мазалава, Куз. р.).
ЗЬНЯВАЖАЦЬ, дзс.--унижать. Не зьняважай яго панапрасну (Сянно, Сен. р.).
ЗЬНЯВОЛЬВАЦЬ, дзс. — приневоливать. На што зьняволіваць піць, калі ён ня хочыць? (Глебаўск, Сен. р.).
ЗЬНЯЛЮБІЦЬ, дзс.--разлюбить, опротиветь. Ой, як ён зьнялюбеў мне! (Пустынкі, Сен. р.).
ЗЬНЯНАЦКУ, ЗЬНЯЦЕЙКУ— нечаянно, неожиданно. Зьняцейку ўдарыў па галаве (Суднікі, Куз. р.). Іванька, стральні ты зьнеційку (Запрудзьзе, Сен. р.). Зьнецельку як крыкнуў на мяне аж серца забілась (Косы, Віц. р.). Зьнеўцікі як скочыць (Доўгае, Беш. р.). Ты мяне зьнісьцейку спужаў (Асіпова, Аз. р.). Запалітка лямпу, а то зьнянацку носам рынешся (Навасёлкі, Сен. р.).
ЗЬЮРЧАЦЬ, дзс. — по халатности потерять, стащить. Быў у мяне тапор, але я яго зьюрчаў. Тутака я палажыў тапор, нехта ж яго ўцяміў і зьюрчаў (Ст. Беліца, Сен. р.).
ЗЬЯВА, ж.—явление. Во, была зьява на небе на Вялікдзень! (Мянюцева, Сен. р.).
ЗЮКАЦЬ, ЗЮЗЮКАЦЬ, дзс.--чесать язык. Во старікі зюзюкаць пачалі! (Лахманы Аз. р.). Мы зюкалі цэлую гадзіну (Кр. Сяло, Сен. р.).
ЗЮКІ, н.—тихий разговор. Кінь сваі зюкі! (Оўсішча, Сен. р.).
ЗЯБЕР, у. м.--зябра. Galeopolis speciosa Mill et G. connabina Roth. На што ты столькі зябру нарваў? (Высачаны, Выс. р.).
ЗЯБІЦЬ, дзс.—вспахивать на зиму. Андрэй паехаў поле зябіць (Калышкі, Лёз. р.).
ЗЯБРЫ, ж.—1) жабры. У рыбы ёсть зябры (Стаішча Чаш. р.); 2) вспаханное на зиму. Зябры засеяў ячмянём (Зямковічы Сен. р.).
ЗЯВАЦЬ, дзс.—зевать. Нешта зяваць пачаў рана (Лужасна, Куз. р.).
ЗЯЗЮЛЯ, ж.—кукушка. Cuculus canorus L. Я чуў, як
80 👁