Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ЗЬВЯРНУЦЬ, дзс.— свернуть. Як праедзіііі дзярэўню, зьвярні ўлева (Пяцігарск, Беш. p). ЗЬВЯРЫСТЫ—злой, как зверь. Калi п'яны—тады зьвярысты (Гародна, Віц. р.). ЗЬВЯСЬНЕЎШ Ы—похудевший по весне. Зьвясьнеўшы конь—не паедзеш далёка (Расна, Сен. р.). ЗЬЕЗД, у, м.—с(езд. Цэлых тры дні цягнуўся зьезд (Забор'е, Сен. р.). ЗЬЕЗЬДЗІЦЬ, дзс. — с'ездить. Дарма зьездьдзіў на пруд (.Кураеды, Беш. р.). ЗЬЕДЗЬ, яг.—болезнь, которая медленно «ест» человека. Прыгавор хужа зьедзі (Астроўна, Віц. p.). ЗЬЕСЫДІ, дзс.—с'есть. Багдай цябе ваўкі зьелі (Чарнагосьці, Беш. р.). Голад ня чётка: зьесьць, што папала (Мішкава, Куз. р.). ЗЬЕХАЦЬ, дзс. — 1) с'ездить. Я зьехаў сягоньні ў горад абдзень (Стралкі, Беш. р.); 2) сильно ударить. Ты мне цяпер не даедай — во ляжыць палка, дык зьеду па карку (Вядрэнь, Чаш. р.). ЗЬЗЯЦЬ, дзс.— сиять. Сонейка зьзяе (Труханавічы, Чаш. р.). ЗЬДЗЕК, у, л*.—издевательство. Колькі зьдзеку я ад іх нацярпеўся! (Прыстоі, Чаш. р.). ЗЬДЗЕКВАЦЦА, ЗЬДЗЯКАЦЦА, дзс.— издеваться. Божа-ж мой, як зьдзекваецца над Янкам яго мачыха! (Русінава, Сен. р.). Ён зьдзякаўся над гэтым (Падрэзы, Чаш. р.) ЗЬДЗЕРЦІ, дзс.—сорвать, содрать Зьдзёр скуру з пальца (Чарнагосьці, Беш. р.). ЗЬДЗЕЦЬ, ЗЬДЗЯВАЦЬ, дзс.— снять, снимать. Зьдзень свой балахон (Сялец, Чаш. р.). Зьдзявай боты (Стаішча, Чаш. р.). З Ь Д З Я Ў Б ІЦ Ь, дзс. — поковырять, смять. Цімоха зьдзяўбіў пірог (Чарнагосьці, Беш. p.). ЗЬЛЕБ, a, At,—сноб, Зьлеб ты пракляты, што мучыш?(Маэалава, Куз. р.). ЗЬЛЕЗЫДІ, дзс.—слезть. Дзед зьлез з печы (Рудня, Аз. р.). ЗЬЛЕЦЫДЕ, н. — одно лето. Купіў каня на адно зьлецьця. Сёлета было благоя зьлецьця (Стралкі, Беш. р.). ЗЬЛІЗАЦЬ, дзс.—слизать. Памаўзлівы кот зьлізаў вяршынкі (Кураеды, Беш. р.). ЗЬЛІТАВАЦЦА, дзс. — сжалиться. Зьлітуйся ты нада мной (Доўгае, Беш. р.). ЗЬЛЯКНУЦЦА, ў.-и сп у га т ь ся. Рыгорка зьлякнуўся i закрычаў: «вон, вон» (В я д р э н ь, Чаш. р.). ЗЬЛЯНЕЦЬ, дзс.—разлениться. Сынок, ты гладка зьлянеў (Aciнаўка, Беш. p.).. ЗЬЛЯПЩЦА, дзс.— склеиться. Я замазаў, прывязаў, дык яна i зьляпілася (Машчоны, Сен. р.). ЗЬЛЯГШДЬ, дзс. — слепить. Не п а с т р о і ў, а з ь л я п і ў хатку (Стралкі, Беш. р.). ЗЬЛЯПУХА, ж. — незрелая ягода. Зьляпухі нясмашныя, на што зьбіраць? ( М а р ц і н к а в а, Куз. р.). ЗЬЛЯТАЦЬ, дзс.—-слетать. За дрэнныя словы зьлятаюць галовы (Алексінічы, Сен. р.). ЗЬМЕНА, ж. — 1) перемена. Сёньня зьмена пагоды (Мянюцева, Сен. р.); 2) поле в севообороте. У якую зьмену сягоньня пагналі кароў? (Сянно, Сен. р.). ЗЬМІНЬДЗЮК, а, м.—скряга. Ён такі зьміньдзюк — усё валачэць дасябе (Селядцова, Беш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, пяны, сездить, сесть
5 👁
 ◀  / 394  ▶