Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ЗМОВІЦЦА, дзс.— уговориться. Мы змовіліся ўжо з Аўдзеем (Сукрэмна, Сен. p.). ЗМОВІЦЬ, дзс.— 1) нанять. Я яго змовіла ўжо на лета кароў пасьціць (Храпавічы, Куз. p.); 2) отдать в наймы. Я змовіў на зіму свайго сына (Патапенкі, Выс. р.). ЗМРОК, у, м. — сумрак. Ужо змрок— нічоганя відаць (Калышкі, Лёз. р.). ЗМУРАВАЦЬ, дзс.—построить каменное здание. Можа за год i змуруюць у Віцебску той дом, што каменьне возім (Лужасна, Куз. р.). ЗНАЁМЫ—знакомый. Знаёмы чалавек (Машчоны, Сен. р.). ЗНАКАМЕЙ — более знаком. Ён з вамі знакамей (Мікалаёва, Куз. р.). ЗНАЛІЦА, ж. ЗНАЛІЧЧА, н. — изнанка. Гэта ж скуты скручаны на зналіцу (Навасёлкі, Сен. р.). І зналічча ладнае (Доўгае, Беш. р.). ЗНАПАЛУ — неожиданно. Наляцеў на мяне знапалу (Дубраўка, Сен. р.). ЗНАСЩ ЦА, дзс. — износиться. Мая куртка зусім знасілася (Вейна, Сен. р.). ЗН АХАДКА, ж. — на х о д к а. Хвенька, узнай што я за знахадку знайшла (Макеенкі, Аз. р.). ЗНАХАРКА, зл:.—знахарька, колдунья. Пайду да знахаркі лячыцца (Падлазьнікі, Куз. р.). ЗНАХОДЗЩ Ь, ЗНАЙЦІ, дзс.— находить, найти. Знайдзі мне мой ворчык (Лужасна, Куз, р.). Hi разу ня знайдзеш таго, што трэба (Лалыкі, Аз р.), ЗНАЦЦА, дзс.— быть знакомым. Яны знаюцца ўжо даўно. (Пятніцкая, Беш. р.). Я ні хачу з табой большы знацца (Навікі, Віц. р.). ЗНАЦЬ, дзс. — знать. А злыдні яго знаець! (Вейна, Сен. р.). ЗНАЧНЫ — значительный. Во, ета значны заработак! (Лужасна, Куз. р.). ЗНОДАЦЬ, дзс. — с м е ш а т ь, уничтожить. Я цябе знодаю з зямлей! (Доўгае, Беш. р.). ЗНОЙ, ю, ж — пар в бане. Паддай зною! (Застарыньне, Беш. р.). ЗН 0Ў — снова. Зноў пачалі вазіць снапы (Лалыкі, Аз. p.). ЗНУДЗЕЦЬ, дзс. — истосковаться. Маё сэрца знудзела— даўно з мілым сідзела (Запрудзьдзе, Сен. р.). ЗОЛАК, у, м. — рассвет. Я ўстаў толькі золак заняўся (Стаішча, Чаш. p.). ЗОЛАКАМ — на рассвете. Вярнуўся з гораду золакам (Сініцына, Віц. р.). ЗОЛКА — сыро, холодновато. Мокра i золка на дварэ, дождж ідзець не переставая (Чарніца Лёз. р.). Зраньня было дужа золка (Сініцына, Віц. p.). ЗОЛЬ, i, ж.--холод,слякоть. Якаясёньня надвары золь! (Аськершчына, Беш. р.). ЗОРКА, ж. — звездочка. Ясна засьвяціла на небе зорка (Марцінкава, Сен. р.). ЗРАБЩ Ь, дзс. — сделать. Зрабі мне зэдлік (Шаркі, Куз. р.). ЗРАЗА, ж. — образец, узор. Наста прынесла палатно рабушкі на зразу (Чарнагосьці, Беш. р.). ЗРАЗАЦЬ, дзс. — срезывать. Пойдзем зразаць капусту (Дубінкі, Беш. р.). З Р А З У — сразу. Зразу на яе нешта найшло (Доўжа, Куз. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 394  ▶