ЗВОНКІ—звонкий. Міколавы цымбалы дужа звонкіі (Астроўна, Віц. р.).
ЗВУЧЫЦЬ, дзс.—приучить. Звучыў яго біцца, дык цяпер цярпі сам (Калышкі, Лёз. р.).
ЗВЫКАЦЦА, ЗВЫКНУЦЬ, дзс.—привыкать, привыкнуть. Я троху звыкся з працай (Русінава, Сен. р.). Наша цялушка звыкла ў авёс бегаць (Глебаўск, Сен р.).
ЗВЫЧАЙ, ю, м.—обычай. Гэта у нас такі звычай, што маладуха плачыць (Пятніцкая, Беш. р.).
ЗВЫЧАЙНА, ЗВЫЧ—обыкновенно. Звычайна і ў нас на кірмашы іноды б'юцца (Лужасна, Куз. р.). Звыч яно робіцца з гіпсу або з мрамару (Прыгунова, Сір. р.).
ЗВЫЧАЙНЫ — обыкновенный. Звычайная кабета (Нов. Сяло, Беш. р.).
ЗГАДЗІЦЦА, дзс. 1) согласиться. Ён згадзіўзя на гэта ахвотна (Міхалпольле, Сен. р.); 2) наняться. Работнік згадзіўся на год (Оўсішча, Сен. р.).
ЗГАЛЕЦЬ дзс.—обнищать. Ляксей наш саўсім згалеў (Прусаўкі, Аз. р.).
ЗГАНАШЫЦЬ дзс.—собрать. Ванька зганашыў сабе дроў (Ходцы, Сен. р.).
ЗГАНІЦЬ, дзс. — опорочить, охулить. Зганілі цябе зусім у нас (Кузьміно, Сен. р.).
ЗГАНЯЦЬ, дзс.—сгонять. Калі сьнег згоніць. (Лятоўшчына, Куз. р).
ЗГАРЭЦЬ, дзс.—сгореть. Каб табе згарэць, чорту крывому! (Сянно, Сен. р.). Ад сонцу усё згарэла (Лалыкі, Аз. р.).
ЗГАРОДА, ж.—1) изгородь. Лошадзі зламалі згароду (Рудня, Аз. р.); 2) неуклюжий. Лнк. Згарода ты праклятая! (Латышы, Беш. р.). Пар. азгарода.
ЗГАТАВАЦЦА, дзс.—свариться. Крупеня добра згатавалася (Кузьміно, Сен. р.).
ЗГВАЛЦІЦЬ, дзс. — изнасиловать. Хлопец Марыльку згвалціў (Латыгаль, Сен. р.).
ЗГВЫЛІЦЬ, дзс. — плакать, выть. Нечага табе згвыліць: не пакрыўджана ты тут (Папкі Цяпінскія, Чаш. р.).
ЗГІНУЦЬ, дзс.—пропасть. Дзе ты згінуў? (Доўжа, Куз. р.).
ЗГЛАМАЗЬДЗІЦЬ, дзс.—плохо сделать. Хату згламадзіў, што нікуды ні гадна (Казакі, Куз. р.).
ЗГЛУМІЦЬ, дзс.--испортить. Ён зглуміў гэта дзераўцо (Будна, Сен. р.).
ЗГНАІЦЬ, дзс.—сгноить. Згнаілі сена ў пуні (Лужасна, Куз. р.).
ЗГНІЦЬ, дзс—сгнить. Замёт ужо згніў (Дворышча, Беш. р.).
ЗГОДА, ЗГОДНАСЬЦЬ, ж.--согласие. Яны жывуць у згодзе (Сянно, Сен. р.).Няма ў іх хаці згоднасьці—брэшуцца (Калышкі, Лёз. р.).
ЗГОДНА—1) согласно. Усе яны згодна жывуць каторы год (Чашнікі, Чаш. р.); 2) годно. На што ўжо згодна ета ісьцёпка? (Халамер'е Аз. р.).
ЗГОЙШЫЦЬ, дзс.—потерять по недосмотру. Дзе ты згойшыў яго? (Луб'ева, Аз. р.).
ЗГОНЬНІК, а, м.—1) старший пастух. Згоньнік з падпаскамі пасьцьвіў статак (Путрына, Беш. р); 2) овинная метла. Дай згоньнік згарнуць мякіну з абмалочанага хлеба (Веляшковічы, Лёз. р.).
ЗГРАБНЫ—стройный. Зграбныя хлопцы ёсьць у Застадольлі (Машчоны, Сен. р.).
94 👁