Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
ЗГРАЗІЦЬ, дзс. — исполнить угрозу. Нічым ты яму ні згразіў (Адаменкі, Лёз. p.). ЗГУБА, ж.— погибель. А каб на цябе згуба прышла! (Мянюцева, Сен. p.). ЗГУБІЦЬ, дзс. - 1) потерять. Згубіла яна мне іголку (Селядцова, Беш. p.); 2) сгубить, погубить. Згубілі маю дачушку замужжам іМашчоны, Сен. p.) ЗГУЛЯЦЬ, дзс.—сыграть. Мы дабіркі, a яны вясельле згулялі (Лашнёва, Выс. p.). ЗГУРТАВАЦЬ, дзс.— собрать, об'единить. Ты б не згуртаваў так, як ён, дзяўчат (Пушкары, Сен. р.). ЗДАБЫВАЦЬ, ЗДАБЫЦЬ, дзс. — добывать, добыть; доставать, достать. Грышка пашоў здабываць сабе зямлі (Машчоны, Сен. р). Трэба здабыць жыта (Чарнагосьці, Беш. р.). ЗДАВАЛЬНЯЦЬ, дзс,—удовлетворять. Дакуль ты будзеш яго здавальняць? (Мянюцева Сен. р.). ЗДАВАЦЦА, дзс. — казаться. Мне здалося, што нехта выстраліў (Асіпова, Аз. р.). ЗДАЛЁКУ, ЗДАЛІКУ— издали. Прышоў я здалёку (Храпавічы, Куз. р). Я на ігрышчы пастаяў здаліку, ды пашоў дамоў (Машчоны, Сен. p.). ЗДАНК], ж.— привидение. Гэта табе паказаліся зданкі (Копцевічы, Чаш. р.). ЗДАРАЦЦА, дзс.— случаться. Здараецца i ў вас гэтак (Раманаўка, Сен. р.). ЗДАРЭНЬНЕ, н.—случай. Вялікае здарэньне, падумаіш! (Кляшчыно, Беш. р.). ЗДАР0Ў—здоров. Наш бацька здароў (Раіны, Аз. р.). ЗДАРОВЫ— кроме общего значения. 1) сильный. Ён здаровы чалавек— шмат можа падняць (Пякары, Куз. р.); 2) крепкий. Такую здаровую нітку парвала (Яноўшчына, Беш. р.). ЗДАТНАСЫДЬ, ж. — способность. Клім да етага мая здатнасьць (Дзяды, Cip. р.). ЗДАТНЫ— способный. Ён здатны да усяго, ды толькі нічога ўяго нявыходзіць (Шаркі, Куз. p.).. ЗДАЎНА—исстари. Здаўнатак вядзецца (Барсукі, Аз. p.). ЗДОЛЕЦЬ, дзс.— осилить. Не чапай, ён цябе можыць здолець (Пятніцкая, Беш. р.). ЗДРЛЬНІК, а, м.— приемный хозяин, принятый в семью, где есть нетрудоспособные; участник. Ягор пайшоў у здольнікі (Стралкі, Беш. р.). ЗДОЛЬНЫ - способный. Наш Кастусь надта здольны (Сянно, Сен. р.). ЗДОР, у, м.~ ж ир от внутренностей. Мала здору было ўпарсюка (Стаішча, Чаш. р). ЗДОХНУЦЬ, дзс.—пасть, издохнуть. Пакуль тоўсты ссохніць — худы зд о хн іц ь (Сукрэмна, Сен. р.). ЗДРАДА, ж.—измена. Усюдах цябе нагоніць здрада: у полі сонца, у лесі затулак, у сям'і— жонка здрадзіць (Дабрамысьль, Лёз. р.). ЗДРАДЗЩЬ, дзс. изменить. Я табе ня веру—ты здрадзіш (Копцевічы, Чаш. р.). ЗДРАТАВАЦЬ, истоптать. Коні ўвесь ячмень здратавалі (Цясьляціна, Cip. p.). ЗДРЭНЩ Ь, ЗДРЭНЧЫЦЬ. дзс. — 1) испортить. Яшчэ добра было, а ён здрэніў (Лужасна, Куз. р.); 2) охулить. Ты ўжо дужа яго здрэньчыў, а ён, здаецца, i чалавек добры (Русінава, Сен. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

обединить, сямі
3 👁
 ◀  / 394  ▶