ЗАГРУДНІК, а, м.—нагрудник. Надзень загруднік (Мікалаёва, Куз. р.).
ЗАГРЫБЕННЫ—сотканный из худшего, грубого льняного волокна. Загрібенная палатно тоўста (Навікі, Віц. р.).
ЗАГРЫБЕНЬНЕ, н. — льняное волокно худшего сорта, остающееся при чесании за гребнем. З загрібеньня ткуць палатно, якоя йдзець на мяхі (Навікі, Віц. р.).
ЗАГРЫМЕЦЬ, дзс. — 1) загреметь. Загрымеў гром (Лужасна, Куз. р.); 2) начать ругаться. Загрымеў ужо, паехаў! (Храпавічы, Куз. р.).
ЗАГУМЕНЬНЕ, н. — луг, поле за гумном. Я пасьвіў кароў на загуменьні (Кураеды, Беш. р.).
ЗАДАВАЦЦА, ЗАДАЦЦА, дзс. —1) гордиться, заноситься. Яна задаецца ў новай спадніцы (Застадольле, Сен. р.); 2) удаваться. Гэта у мене добра задасца (Чараўкі, Сен. р.).
ЗАДАВІЦЬ, дзс.—удавить. Хай цябе хвароба задавіць (Аляхнова, Сен. р.).
ЗАДАРЭМНА — понапрасну. Задарэмна пачынаеш брахацца (Янавічы, Сур. р.).
ЗАДАУГА — задолго. Задаўга перад етым ён мне казаў, што так будзе (Лужасна, Куз. р.).
ЗАДАЦЬ, дзс.—задать. Як задасьць мне чапялой (Застадольле, Сен. р.). Зачым ты яму задаў? (Навасёлкі, Сен. р.).
ЗАДНІК, а, м. — каблук. Заднік к боту трэба новы (Мар'янава, Сен. р.)
ЗАДНІЦА, ЗАДОУКА, ж.—веревка для увязывания возов сена, снопов, привязанная сзади телеги. Падай задніцу — трэба ўціснуць воз (Русінава, Сен. р.). Ганна, запытайся ў бацькі, дзе задоўка (Сянно, Сен. р.).
ЗАДРАЦЬ, дзс. — заклевать. Каршун задзёр курыцу (Белькава, Беш. р.).
ЗАДРЫГАЦЬ, дзс.—задрыгать. Як даў ей балясінай, дык ажну нагамі задрыгала (Слабада, Чаш. р.).
ЗАДРЫМАЦЬ, дзс.—задремать. Што ты задрімала? (Дрыкольле, Куз. р.).
ЗАДУХА, ж.—духота. У хаце дужа вялікая задуха (Дабрыгары, Беш. р.).
ЗАДЫ, оў, м.—дальняя, задняя часть поля. Нашы коні ходзяць на задох (Стралкі, Беш. р.).
ЗАЕДКІ, аў, м.—закуска. Што ты на заедкі дасі? (Бель, Выс. р.).
ЗАЕДНА— заодно. І скаціну-б заедна пасьціў (Санікі, Беш. р.).
ЗАЕХАЦЬ, дзс.—кроме общего значения—сильно ударить. Я табе заеду па карку (Сянно, Сен. р.).
ЗАЁВІНЬНЕ, н.—пристройка к овину. У заёвіньні ляжала мякіна (Мар'янава, Сен. р.). Пар. ёўня.
ЗАЖАДАЦЦА, дзс.—захотеться. Зажадалася паехать на кірмаш (Чашнікі, Чаш. р.).
ЗАЖУРЫЦЦА, дзс. — загруститься, запечалиться. Што ты, хлопіц зажурыўся? (Рыбчына, Сір. р.).
ЗАЖЫВАЦЬ, дзс. — 1) заживляться. Мае плечы ужо зажываюць (Дабрамысьль, Лёз. р.); 2) употреблять. Мы не зажываем табакі (Стасева, Выс. р.).
ЗАЖЫМАКА, і, м. — лифчик. У Кацерыны зажымака дужа цесны (Замошша, Сен. р.).
ЗАЖЫМАКА, аг. — скупец, скряга. Гэты чалавек такі зажымака, што ні знайці (Ст. Беліца, Сен. р.).
88 👁