ЗАВІНАВАЦЕЦЬ, дзс.—задолжать. Колькі вам мой сын завінаваціў за бульбу? (Лужасна, Куз. р.).
ЗАВІНАЦЦА, дзс. — 1) укутываться. Завініся добра ў вязёнку, бо азалееш (Глебаўск, Сен. р.); 2) усердно приниматься за работу. Як завінуўся работаць, дык і ні замеціў, як дзень прайшоў (Сьвярдлы, Беш. р.).
ЗАВІРУХА, ж.—мятель, вьюга. Сягоньня дужа круціць завіруха (Адаменкі, Лёз. р.).
ЗАВІТАЦЬ, дзс. — сделать визит, посетить. Скора і наш сын к нам завітае (Косы, Лёз. р.).
ЗАВІХАЦЦА, дзс.—1) заколебаться. Ужо завіхалася алешына—скора павалім (Дварэцк, Чаш. р.); 2) стараться, быть прилежным. Завіхайцеся, каб да дажджу зьвесьці снапы (Пустыр, Сір. р.).
ЗАВОД, у, м. — 1) завод. Капірацыя завод будуець (Глебаўск, Сен. р.); 2) разведение. На завод сьвінку купіў (Пахоменкі, Сір. р); 3) порода. Дренны завод ня стоіць і вадзіць (Навікі, Віц. р.).
ЗАВОДАЕЦ, ЗАВОДНІК, а м.— зачинщик. Знаю, знаю я цябе: ты харошы заводаец (Баравыя, Куз. р.) Куды прыдзе гэты заводнік, дык і пачынае драку (Храпавічы, Куз. р.).
ЗАВОДАШ, а м.—часть ткацкого станка для натягивания основы. Заводаш сапсаваўся—ніткі вісяць (Баркова, Куз. р.).
ЗАВОЗ, у, м.—хлеб привезенный на мельницу. На мельніцы столькі завозу, што й на два дні хопіць (Лужасна, Куз. р.).
ЗАВОЗНА — большая очередь на мельнице. Сёньне у Мазалаве дужа завозна, дык я прыехаў сюды (Лужасна, Куз. р.).
ЗАВОЧНА — заочно. Завочна прысудзілі ёй зямлю (Бешанкавічы, Беш. р.).
ЗАВОШТА—за что. Завошта-ж яго біць? (Стаішча, Чаш. р.).
ЗАВУГОЛЬЛЕ, н. — закоулок. Завіруха выіць па завугольлям (Бешанкавічы, Беш. р.).
ЗАВУЛАК, у, м.—переулок. У нашай дзіреўні 2 завулкі (Рыбчына, Сір. р.).
ЗАВУШНІК, а, ж. — ушко в лапте. У лапце лопнуў завушнік (Пясочак, Куз. р.).
ЗАВУШНІЦА, ж. — 1) серьга. Вы мне самі удзеньце завушніцы (Мікалаёва, Куз. р.); 2) свинка. Parotitis. У Ягора муся быць завушніца (Асінаўка, Беш. р.).
ЗАВЫК, ЗАВЫСК, у, м.—затылок. Як пабіў завык—так і амін (Берашоўцы, Беш. р.). Як намылю табе завыск, дык аж тошна будзець (Абрэзкава, Сен. р.).
ЗАВЫЦЬ, дзс.—завыть, заплакать, зарыдать. Завыла ўжо—зацягнула сваю песьню (Лук'янова, Сен. р.).
ЗАВЯЗАЦЬ, дзс. — завязать. Падай мне завязку завязаць мех (Глебаўск, Сен. р.).
ЗАВЯЗКА, ж.—веревочка для завязывания меха. У гэтым мяху лопнула завязка (Глебаўск, Сен. р.).
ЗАВЯРНУЦЦА, дзс. — отвернуться. Мальцы божуцца, клянуцца, а завернуцца—сьмяюцца (Сукрэмна, Сен. р.).
ЗАВЯРЦЕЦЬ дзс.— завернуть, укутать. Хусткі няма завярцець галаву (Стаішча, Чаш. р.).
ЗАВЯРШАЦЬ, дзс.—завершать. Завяршы валацню каб ні замачыла (Глебаўск, Сен. р.).
ЗАГАВОРШЧЫЦА, ж. — колдунья, шептуха. Загаворшчыца—
88 👁