Старонка 134
◀ / 394 ▶
(Лужасна, Куз. р.); 2) мешкотно. Ськідаць етыя бёрны ў раку дужа забаўна (Слабодка, Куз. р.). ЗАБАЎНЫ—1) потешный. Забаўны хлапец ваш сынок (Лужасна, Куз. р.); 2) медлительный. Наш мельнік забаўны—ні дачакацца (Лужасна, Куз. р.). ЗАБАЎТЫВАЦЬ, ЗАБАЎТАЦЬ, дзс. — приправлять, приправить кушанье. Забаўтай капусту вяршынкамі (Асінаўка, Выс. р.). ЗАБАЧЫЦЬ, дзс. — завидець. Як забачыў яе, дык ходу! (Красьніца, Чаш. р.). ЗАБЕЖНЯ, ЗАБЕЖНІЦА, ж.— глушь, отдаленное глухое место. Там бы і нічога жыць было, алі забежня (Дрыкольле, Куз. р.). К яму ў тую забежніцу ніхто і ня ходзіць (Асінаўка, Выс. р.). ЗАБЕЖНІЦА, ж. — животное, забежавшее в чужой двор. Бяжы сынок нашу ёрку забежніцу прывядзі (Вішкавічы, Чаш. р.). ЗАБЕЛА, ж.—приправа к кушаньям из молока, сметаны и т. п. Ужо месяц да капусты ніякай забелы няма (Курына, Куз. р.). ЗАБЕЛЕНЫ — приправленный молоком, сметаною и т. п. Забеленай крупені не бярэць (Сураўні, Сір. р.). ЗАБЁНКА, ж.—маленькая кадочка мерой в четверть четверика. Усыпаў каням забёнку аўса (Сьвеча, Беш. р.). ЗАБІВАЦЬ, ЗАБІЦЬ, дзс.— 1) убивать, убить. Дзеці забілі вужаку (Кр. Сяло, Сен. р.). Каб цябе пярун забіў! (Утрылава, Сен. р.); 2) вбивать, вбить. Трэба забіць колік (Шарыпіна, Беш. р.); 3) проконопачивать, проконопатить. Забіце пакульлем дырку (Кузьміно, Сен. р.). ЗАБІРАЦЬ, дзс.—забирать. Ці ёсьць жаж у вас куды забіраць бульбу? (Альшанікі, Беш. р.). ЗАБІТЫ — убитый. Тутацька знашлі забітую качку (Чарнагосьці, Беш. р.). ЗАБЛУДНЫ — заблудившийся. Заблудных кароў на трэці дзень знашлі (Балотнікі, Сір. р.). ЗАБЛУТАЦЦА, дзс. — запутаться. Ты, знаць, заблутаўся (Дрыкольле, Куз. р.). ЗАБЛЯЯЦЬ, дзс.—заблеять. Авечкі забляялі (Іванаўка, Чаш. р.). ЗАБОЙ, ю, м.—пресс для выжимания льняного масла. У яго новы забой добра жмець (Мікалаёва, Сір. р.). ЗАБОЙСТВА, н. — убийство. Во дажылі: забойствы, злачынствы (Макарава, Віц. р.). ЗАБОЙЦА, м. — убийца. Во, забойца нясчасны! (Сукрэмна, Сен. р.). ЗАБОРЫНА, ж. — морщина. На лбе заборыны (Белькава, Беш. р.). ЗАБОРЫСТЫ — складчатый. Дужа ў яе заборысты дрыліх (Унава, Лёз. р.). ЗАБОЎТАНЫ—приправленный молоком и т. п. Забоўтаная капуста смачная (Косы, Віц. р.). ЗАБРАКОЎВАЦЬ, ЗАБРАКАВАЦЬ, дзс.—браковать, забраковать. Майго каня забракавалі (Калышкі, Лёз. р.). ЗАБРАТАЦЬ, дзс. — 1) одеть уздечку. Забратай каня і прывяжы (Дужчына, Куз. р.); 2) подвязать веревку. Забратаў аборы ў лапцёх (Запрудзьдзе, Сен. р.). ЗАБРОД, у, м.--ручная сетка. Забродам паймалі многа рыбы (Чарніца, Лёз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 394 ▶