Старонка 132
◀ / 394 ▶
ЖЫДЗІНА, ж.—тонкий прут. Жыдзінаю яго адлупцаваць (Сянно, Сен. р.). ЖЫЛЬЛЁ, н.—жилище, жилье. Жыльлё неяк на хутары збудаваў (Марчонкі, Сур. р.). ЖЫРАВАЦЦА, дзс.—наедаться. Жыруйся, жыруйся мая сястрычка (Губіца, Сір. р.). ЖЫРНУЦЬ, дзс.—поесть. Дай чаго-небудзь жырнуць (Казьяны, Сір. р.). ЖЫРАНКА, ж.—спичка. Брат купіў жыранкі (Белькава, Беш. р.). ЖЫСЬЦЬ, ж.—жизнь. Кожны павінен вучыцца дзеля паляпшаньня сваей жысьці (Алексінічы, Сен. р.). ЖЫТА, н.—рожь. Secale cereale L. Во, у Сідара добрае жыта (Язьвіна, Сір. р.). ЖЫЎНАСЬЦЬ, зб.—домашние животныя. Ніякая жыўнасьць у яго ні вядзецца (Лужасна, Куз. р.). ЖЫХАР, а, м.—житель. Дрэнны ён жыхар—на месцы ні сядзіць (Капланы, Сен. р.). ЖЫХАРСТВА, н.—жительство. Які ён жыхар бяз жыхарства? (Капланы, Сен. р.). ЖЫХАРЫЦЬ, дзс.—жить в данной местности на хозяйстве. Каторы год ён тутака жыхарыць? (Капланы, Сен. р.). ЖЫЦІЦА, ж.—костерь. Bromus arvensis L. Замест жыта вырасла жыціца (Ісачкава, Аз. р.). ЖЫЦЦЁ, н.—жизнь. Жыццё сабаччае, а уміраць ня хочацца (Пяцігарск, Беш. р.). ДЖ. ДЖАЛА, н.—жало. Пчала ўсадзіла джала ў нос (Сянно, Сен. р.). ДЖВЫГ, вкл.—быстрота. Сядзеў, сядзеў, а тады джвых і пашоў (Сялец, Чаш. р.). ДЖВЫГНУЦЬ, дзс.—быстро ударить, побежать и т. п. Джвыгнулі яго добра (Доўгае, Беш. р.). ДЖГАЦЬ, дзс.—быстро ударять. Джгані яго між вушэй (Сянно, Сен. р.). ДЖУГЛЫ—подвижной, резвый. Хлопчык надта джуглы (Новае Сяло, Сен. р.). ДЖГУЧКА, ж.—крапива. Urtica urens L. На джгучку апяклася (Дубнікі, Сен. р.). ДЖГУЧЫ—жгучий. А ты думаў джгучка ня джгучая, хоць і сарваная? (Новае Сяло, Сен. р.). ДЖУПЛА, н.—1) кнут. Ён ссорыў джупла (Вяжышча, Беш. р.); 2) нагоняй, наказание. Бацька даў джупла сыну (Тараскі, Чаш. р.). ДЖЫГУН, а, м.—1) верткий. Але-ж ты такі джыгун! (Чашнікі, Чаш. р.); 2) чугун. Ета верна джыгун, а не зялеза (Навікі, Віц. р.). ДЖЫГУННЫ—чугунный. Купіла джыгунны кацёл (Навікі, Віц. р.). З. З, прм.—1) с. Ён работаў з раньня і да сьмярканьня (Зямковічы, Сен. р.). З вайны ён прышоў аднавокі (Пятніцкая, Беш. р.); 2) из. Каціласяб рэчка з горлечка—напіўся-б (Цішковіна, Сен. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 394 ▶