ЖАХНУЦЦА, дзс.—ужаснуться. Я аж жахнуўся, угледзіўшы (Беліца, Сен. р.).
ЖБАН, ЖБАНОК, а, м. — кувшин, кувшинчик. У жбанку было малако (Чарніца, Лёз. р.). Пар. збанок.
ЖБАНКІ, оў, м.—желтая водяная лилия. Nuphar luteum Sm (Nymphaca lutea L.). Нарві мне жбанкоў (Сянно, Сен. р.).
ЖБАНОЧКІ, аў, м. — колокольчики. Campanulla (розныя віды). На лугу закрасаваліс жбаночкі (Мішкава, Куз. р.).
ЖВАВЕЙ—резвее, живее. Жвавей хадзі, ні валачыся! (Сянно, Сен р.).
ЖВАВЕЦЬ, дзс.—становиться резвым, проворным. Жвавеець мой канёк (Сянно, Сен. р.).
ЖВАВЫ—резвый, проворный. Жвавая кабылёнка (Оўсішча, Сен. р.).
ЖВАКА, ж.—жвачка. Карова жваку згубіла (Марудзенкі, Сір. р.)
ЖВАКАЦЬ, дзс.—чавкать. Ён жвакаець, як авечка (Сянно, Сен. р.).
ЖВАНЬНЕ, н.—жевание. Палажы лыка ў рот дык яна і пачне жваньне (Пятрочкі, Сір р.).
ЖВІР, у, м.—гравий. Па жвіру кепска расьце (Луб'ева, Аз. р.).
ЖГУТОК, а, м—веревка для путания лошадей. Дай жгуток каня спутаць (Мікалаёва, Куз. р.).
ЖДАНКІ, ж.—приготовленное к приему гостей. Жданкі самі зьядзім (Беліца, Сен. р.).
ЖДАНЬНЕ, н.—ожидание. Ужо апрыкла мне жданьне (Лужасна, Куз. р.).
ЖДАЦЬ, дзс.—ожидать. Сымон падышоў і жджэць Анюту (Зайкава, Меж. р.).
ЖЭРДЗЬ, ж.—шест, которым увязывают сено, снопы на возу. Добра, што даўгая жэрдзь, а то ня ўціснуў бы ваза (Русінава, Сен. р.).
ЖЭРЦІ, дзс.—жрать. Жары ужо, і калі ты ўжо нажарэшся? (Жукаўшчына, Куз. р.).
ЖЭЎЖЫК, а, м.—живчик, шаловливый мальчик. Пашоў вон, жэўжык! (Пустынкі, Сен. р.).
ЖЛУКТА, н.—кадка для золения белья при мойке. Наша жлукта рассохлася (Сянно, Сен. р.).
ЖЛУКЦІЦЬ, дзс.—1) мочить в горячей воде с золой, золить. Трэба жлукціць скуты (Латыгаль, Сен. р.); 2) не в меру пить. Грыгор жлукціць водку (Слабодка, Сір. р.).
ЖЛЯБОЎКА, ж.—распутница. Яна усім вядомая жлябоўка (Храпавічы, Куз. р.).
ЖМАКІ, ж. — жмыхи. Цяпер жмакі дорагі: па руб дваццаць капеек (Навікі, Віц. р.).
ЖМАЦЬ, дзс.—жать, тиснуть. Сусед, калі вітаецца са мной, дык дужа жмець руку (Сянно, Сен. р.).
ЖМЕНЯ, ЖМЕНЬКА, ж. — горсть. Дай жменьку гароху (Раіны, Аз. р.).
ЖМУЛЯКАЦЬ, дзс.—чавкать. Што ты усё там, ходзючы, жмулякаеш? (Рравы, Сен. р.).
ЖМУРКІ, ж.—игра. Мы гулялі ў жмуркі (Сянно, Сен. р.).
ЖМУТ, а, м., ЖМУТКА, ж.—связка, охапка. Скруціў салому ў жмут (Стралкі, Беш. р.). Хлапец нарваў цэлую жмутку травы (Даргейкі, Сен. р.).
ЖМЫНДА, аг.—пустослов. Гаворыць, як жмында (Сянно, Сен. р.).
ЖМЫНДАЦЬ, дзс. — пустословить. Яна ўжо такая—чуць толь
77 👁