ДУРАТА, ж.—глупость. Дурата на яго напала (Сянно, Сен. р.).
ДУРЭЦЬ, дзс.—шалить, проказничать. Андрэй, ня дурэй—хвартух падзярэш: мне татулька купіў, каб Янулька любіў (Запрудзьдзе, Сен. р.).
ДУРНАП'ЯН, у, м. — плевел опьяняющий. Lolium temulentum L. Наеўся бліноў з дурнап'янам, дык чуць не памёр (Пустынкі, Сен. р.).
ДУРНІЦА, ж.—глупая. Ці ж яна зробіць, дурніца ета? (Пагост, Сір. р.).
ДУРНІЦЫ, ж. — голубика. Vaccinium uliginosum L. Наеўшыся дурніц у ва мху можна здурнець на палавіну дня (Вядрэнь, Чаш. р.).
ДУРНЫ - глупый. Дурны ты, як баран! (Гарывецк, Сен. р.).
ДУРОНЫ—избалованный, шаловливый. І дуроная-ж наша Надзька! (Янкі, Беш. р.).
ДУРЫЦЬ, дзс. — одурачивать, обманывать. Ня дуры ты яго галавы (Пустынкі, Сен. р.).
ДУХ, у, м.—пар в бане. Сёньне ў бані многа духу й вады (Пустынкі, Сен. р.).
ДУХАТА, ж. — невыносимая жара. Духата вялікая у хаці—адчыні дзьверы (Сьліжыкі, Куз. р.).
ДУХМЯНЫ — душистый. Гэты цьвяты дужа духмяныя (Заазер'е, Сен. р.).
ДУЧКА, ж. — оловянный или глинянный шарик для игры, состоящий в том, что игроки поочередно бросают шесть шариков в небольшую ямку в земле; бросивший четное число выигрывает. Гуляючы у дучкі час правёў (Вішкавічы, Чаш. р.).
ДУШАГУБ, ДУШАГУБНІК, а, м. — убийца, разбойник. Гэты душагубнік не даець мне жыць (Вейна, Сен. р.). Душагуба арыштавалі (Храпавічы, Куз. р.).
ДУШАНЬНЕ, н.—божба. Ніхто яго душаньню ўжо ня верыць (Асінаўка, Выс. р).
ДУШНА — жарко, душно. У хаці дужа душна (Угляны, Куз. р.).
ДУШЫЦЬ, дзс.—кроме общего значения: 1) притеснять. Душылі нас тады ўсякаю работаю (Ходцы, Сен. р.); 2) заставлять. Душні, каб зробіць (Макеенкі, Аз. р).
ДУЯ, ж.—вьюга, метель. Учора была вялікая дуя (Стралкі, Беш. р.).
Д'ЯБАЛ, а, м. — дьявол. А д'ябал яго ведае (Дубнікі, Сен. р.).
ДЫ, зл.—да. Вялік пень, ды дурэнь (Ст. Беліца, Сен. р.).
ДЫБА, ж.—столб у колодца, на котором висит крюк для вытаскивания воды. Наша дыба дубовая (Пяцігарск, Беш. р.).
ДЫБА—дыбом. Конь дыба, ды пад сябе Янку (Пустыр, Сір. р.).
ДЫБАНЬНЕ, н. — медленная слабая походка. Як етакае дыбаньне, дык лепш сядзець (Рудня, Меж. р.).
ДЫБАЦЬ, дзс. — медленно брести. Архіп дыбаець дадому (Сянно, Сен. р.).
ДЫК, зл.—так. Калі грошы няма, дык падушка пад галавой ня верціцца (Алексінічы, Сен. р.).
ДЫЛДА, аг.—худой, высокий человек. На што згодзен такая дылда? (Русінава, Сен. р.).
ДЫЛІ—когда. Дылі я была, дык яны яшчэ спалі (Доўгае, Беш. р.).
ДЫМКА, ж.—узор полосками на ткани. Буду ткаць у дымкі (Заазер'е, Сен. р.).
ДЫМНІЦА, ж.—курная хата. Мы раней жылі у дымніцы (Веляшковічы, Лёз. р.).
ДЫРДЗІЦЦА, дзс.—вытягивать ноги при смерти. Ужо й дырдзіцца пачаў (Сянно, Сен. р.).
77 👁