ДУБРЭЦЬ, дзс.—твердеть. Ад ільну зямля дубрэіць (Бараўляны, Куз. р.).
ДУБУРОМ—дыбом. У яго ж валасы сталі дубуром (Лужасна, Куз. р.).
ДУДА, ж. — 1) духовой инструмент с кожанным мешком и двумя флейточками. Ён дужа добра ў дуду йграў (Мікалаёва, Куз. р.); 2) пастушья свирель. У нашага пастуха паламалася дуда (Лужасна, Куз. р.).
ДУДАР, а, м. — играющий на дуде. Перавяліся дудары ў нашым краі (Баравыя, Куз. р.).
ДУДКА, ж.—1) свирель. Папсавалі хлопцы ўсю лазу на дудкі (Гарадок, Гар. р.); 2) обман. Кінь ты гэтыя дудкі (Доўгае, Беш. р.).
ДУДУКАЦЬ, дзс. — разговаривать. Яны на вуліцы дудукаюць, а коні авёс скубуць (Лужасна, Куз. р.). Бабкі сядзяць сабе на калодцы: «дуду-дуду», а мы каля току яблыкі шчыплем (Лужасна, Куз. р.).
ДУЖ—здоров, силен. Як ты дуж, Янка! (Лоўжа, Сір. р.).
ДУЖА — очень, сильно. Мне стала дужа маркотна (Лалыкі, Аз. р.).
ДУЖАЦЦА, дзс. — бороться. Доўга дужыліся, але Янка аблажыў (Мянюцева, Сен. р.).
ДУЖКА, ж.—птичья грудная кость с развилинкой. У віраб'я душка меншая, чым у шпака (Сянно, Сен. р.).
ДУЖЫ—сильный. Наш Ёска дужы, як конь (Дубнікі, Сен. р.).
ДУЖЭЙШЫ—сильнейший. Ты дужэйшая за мяне (Раіны, Аз. р.).
ДУЙКА, ж.—метель с ветром. Дуйка сёньне вялікая (Альшанікі, Беш. р.).
ДУКАВАЦЬ, дзс.--поучать (часто с физическими наказаниями). За што ты яго дукуеш? (Беліца, Сен. р.).
ДУКРЫЦЬ, дзс. — понимать. Мая малая ўжо нешта дукріць (Горкі, Аз. р.).
ДУКСА, аг.—кто вечно дуется. Во, ужо дукса гэта! (Выгары, Куз. р.).
ДУЛА, ж—1) вьюга. У полі страшная дула (Навасёлкі, Сен. р.); 2) лужа. Дула пакрылась казяўкамі (Зямковічы, Сен. р.).
ДУЛІНА, ж.—1) грушевое дерево. Якая ў вас дуліна вялікая! (Петрачыха, Аз. р.); 2) груша. Дуліна пасьпела і звалілася далоў (Пустыр, Сір. р.).
ДУЛУКІ, оў, м.—пол, земля. Зваліўся Сяргейка з печы дулукі і крычыць (Селішча, Гар. р.).
ДУЛЯ, ж.—1) груша. Сёліта у нас добрыя дулі (Русінава, Сен. р.); 2) кукиш. Дай яму пад нос дулю (Сянно, Сен. р.).
ДУМА, ж.—мысль, дума. І задумала я думу вялікую (Вярхоўе, Беш. р.).
ДУМАЎЁ, н.—гроб. Думавейца маё маленькае! (Асінаўка, Выс. р.). Пар. дамавіна.
ДУМАЦЬ, дзс.--мыслить, думать. І думаць мне нічога ня хочацца (Асінаўка, Беш. р.).
ДУМКА, ж.—мысль. Якія думкі ў цябе ў галаве? (Навікі, Віц. р.). Пар. дума.
ДУПЛЁ, н.—дупло. Я сёлета знайшоў у дуплі белку і тры бельчанёнкі (Масеева, Аз. р.).
ДУПЛЯСТЫ - с дуплом. Расло дрэва дуплястае (Іванск, Чаш. р.).
ДУРАНЬ, я, м.—глупец, дурак. Ты Пятрок атпеты дурінь—зачым ты тут вядро паставіў? (Анукова, Аз. р.).
78 👁