ДОНЬКА, ж.—доченька. Дасьць бог доньку, дасьць і дольку (Бесьцьвена, Сен. р.).
ДОР, у, м.—1) дранка. Дорам крыюць стрэхі (Стаішча, Чаш. р.); 2) жир от внутренностей. Многа дору было з кабана (Мікалаёва, Куз. р.).
ДОСЫЦЬ, ДОС, ДОСІЦЬ—довольно. Дос табе тут стаяць! (Сянно, Сен. р.). Досіць сьпіну гнуць! (Рыбчына, Сір. р.). Досыць есьці клёцкі (Верацейка, Куз. р.). Досаць табе крычаць! (Дрыкольле, Куз. р.). Досьць табе плакаць! (Рудня, Аз. р.).
ДОСЬВЕТА - до рассвета. Коні яшчо досьвіта выведзены ў поле (Суднікі, Куз. р.). Заўтра досьвіту выедзем (Раіны, Аз. р.).
ДОЎГ, а, м.—долг. Доўг мой вялік (Мішкава, Куз. р.).
ДОЎГА—долго. Доўга ты там быў (Навікі, Віц. р.).
ДОЎГІ — длинный. Якая вырасла доўгая трава (Прусаўкі, Аз. р.). Пар. даўгі.
ДОЎЖЫЦЬ, дзс. — удлиннять. Кінь доўжыць—ужо хопіць (Асінаўка, Выс. р.).
ДОХЛЫ--дохлый, болезненный. Зусім дохлы ўжо твой дзядзька (Госьміра, Сен. р.).
ДОХТАР, а, м.—доктор. Дохтар пріхадзіў і глядзеў (Навікі, Віц. р.).
ДОХТАРКА, ж. — женщина-врач. Дренна лечыць наша дохтарка (Лалыкі, Аз. р.).
ДОШКА, ж.—доска. Дай сюды дошку (Ісачкава, Аз. р.).
ДОШНІК, а, м. — большая кадка. У дошнік аўса насыпалі (Барсукі, Аз. р.).
ДРАБАК, а, м. — пружинная борона. У нас ёсьць свой драбак (Бачэйкава, Беш. р.). Пар. дарбун, дзярбак.
ДРАБІНА, ж.--лестница. Куды паставіў драбіну? (Навасёлкі, Сен. р.).
ДРАБІНКА, ж.—кусочек. А ні драбінкі солі (Дабрамысьль, Лёз. р.).
ДРАБІНКІ, ж. — телега. Запражы каня ў драбінкі (Навікі, Беш. р.).
ДРАБІНЫ, ж.--1) большая телега для возки сена. Янка ў драбінах паехаў за сенам (Сьвеча, Беш. р.); 2) остов телеги без колес. Да гэтых драбінаў добрыя каткі—дык і паехаў (Ганкавічы, Беш. р.); 3) лестница прикрепленная к стене, за которую закладывают корм скоту. За драбінамі яшчэ ляжыць сена (Пятніцкая, Беш. р.).
ДРАБКІ, ж.—легкая повозка. Хто табе зрабіў гэтыя драбкі? (Сянно, Сен. р.).
ДРАБНІЦА, ж. — мелочь. Ён помніць усякую драбніцу (Сянно, Сен. р.),
ДРАБНІЦЬ, дзс. — дробить, мельчать. Не драбні вельмі солі—буйная спарней (Асташова, Чаш. р.).
ДРАБНЕЙ — мельче. Драбней нада скрышыць шчаўе (Вярхоўе, Беш. р.).
ДРАБНЕЦЬ, дзс. — мельчать. Нешта пачалі авечкі драбнець (Каўлякі, Беш. р.).
ДРАБНЯЧКОМ — часто, очень мелко. Драбнячком польку гуляў (Стаішча, Чаш. р.).
ДРАБОК, а, м. — маленький кусочек. Дай драбок солі (Доўгае, Беш. р.).
ДРАБЫ, ж.—1) телега, дроги. На драбах сена не прывязеш (Кляшчыно Беш. р.); 2) ребра. Яго конь худы, аж драбы відаць (Алексінічы, Сен. р.).
77 👁