ДВАЙНІК, а, м. — гиря в два пуда. Я дык двайнік падымаў у ваднэй руцэ (Асінаўка, Выс. р.).
ДВАЙНЯТКА, ж. — одна из двойней. Двайнятка ўчора памерла (Бешанкавічы, Беш. р.).
ДВАЙНЯТЫ, ж. — 1) близнецы. У Ганкі радзіліся двайняты (Пустынкі, Сен. р.); 2) два глинянных горшка, соединенных вместе с ручкой для носки пищи работающим в поле. Бег ды пабіў двайняты (Алексінічы, Сен. р.).
ДВАЙЧАСТЫ — двойной. Ссорыў двайчасты складанчык (Гарэлае, Гар. р.).
ДВАНАНЦАЦЬ — двенадцать. За парсюка узяў двананцаць рублей (Мядзьведі, Куз. р.).
ДВАРОВЫ — 1) домашний. Па дваровых патрэбах езьдзіў (Труханавічы, Чаш. р.); 2) из имения. На дварозай пожні касіў (Беліца, Сен. р.).
ДВОЙНІ, ж. — навозные вилы с двумя зубами. Двайнямі там троху адкідай гной (Пустыр, Сір. р.).
ДВОЙЧЫ — дважды. Гэты маладзец быў ужо двойчы тутацька (Ганкавічы, Беш. р.).
ДВОР, а, м. — 1) свой дом. Сымон прыехаў ў двор з заработкаў (Мікалаёва, Куз. р.); 2) площадь перед домом, ограниченная забором и постройками. Дзеці гуляюць на дварэ (Янавічы, Сур. р.); 3) имение. Я хадзіў ў двор да начальства (Беліца, Сен. р.).
ДВОРНЫ — 1) домашний. Дворная скаціна хварэе (Чашнікі, Чаш. р.); 2) из имения. Дворны плуг паламаўся (Ходцы, Сен. р.).
ДВУДНОЎКА, ж. — боченок с двойным дном. Мая двудноўка пабілася (Сянно, Сен. р.).
ДВУДУШНЫ — двоедушный, несправедливый. Ну, і двудушны ж наш Ахрэм! (Дзяды, Сір. р.).
ДВУЗУБНІК, а, м. — вилы с двумя зубьями. Адгарні гной двузубнікам (Чашнікі, Чаш. р.).
ДВУКОННЫ — пароконный. Двуконны плуг завязі паправіць (Лужасна, Куз. р.).
ДЭС, а, м. — узор на ткани. На тваёй коўдры прыгожыя дэсы (Сукрэмна, Сен. р.).
ДЛУБАЦЬ, дзс. — колупать, долбить. Длубаецца за гэтаю работаю ўвесь год (Сянно, Сен. р.).
ДНЕЦЦА, ДНЕЦЬ, дзс. — светать. Ганашы сьнеданьне, бо ужо днее (Бешанкавічы, Беш. р.). Днецца пачало (Пятрочкі, Сір. р.).
ДНЮВАЦЬ, дзс. — дневать. Днюваць прыдзецца з гэтым (Адаменкі, Лёз. р.).
ДО — довольно. Мужчына есь пакуль до, а баба пакуль усё (Алексінічы, Сен. р.).
ДОБРА — хорошо. Ну, добра, што ты прышоў (Шарыпіна, Беш. р.).
ДОБРЫ — хороший. Добры чалавек ён (Бабінічы, Віц. р.).
ДОБРЫ ВЕЧАР — вечернее приветствие. Добры вечер, браткі (Сянно, Сен. р.). Пар. дабрывечар.
ДОГЛЯД, у, м. — присмотр. Догляд добры. (Шыпы, Сен. р.). Пар. дагляд.
ДОЖДЖ, у, м. — дождь. Добры дождж прайшоў (Сянно, Сен. р.).
ДОЛЬНІК, а, м. — участник, приемыш. Узяў сабе дольніка (Веляшковічы, Лёз. р.).
ДОЛЮХНА, ДОЛЯ, ж. — доля. Долюхна мая горкая (Сянно, Сен. р.). Зусім нешчасьлівая мая доля (Кузьміно, Сен. р.).
ДОНА, н. — дно. У гэтай бочцы згніло дона (Шчарбакі, Сір. р.).
74 👁