ДАРАВАНЫ — 1) подаренный. Дараванаму каню у зубы не глядзяць (Сянно, Сен. р.); 2) прощенный. Дараваная абіда доўга помніцца (Вярхоўе, Беш. р.).
ДАРАВАЦЬ, дзс. — 1) дарить. Ці варта было дараваць другадзічку? (Дзяды, Сір. р.); 2) прощать. Прыходзіцца на гэты раз яму дараваць (Азярэцк, Сен. р.).
ДАРАГОЎЛЯ, ДАРАЖЫНЯ, ж. — дороговизна. Сёлета бальшая дарагоўля на хлеб (Пустынкі, Сен. р.). У гэтым годзе выскачыла нябылая даражыня на жыта (Сініцына, Віц. р.).
ДАРАЖЭЙ — дороже. Здароўе даражэй за усё на сьвеці (Янавічы, Сур. р.).
ДАРАДЗІЦЬ, дзс. — посоветовать. Добра дарадзіць ніколі ня вадзіць (Азярышча, Аз. р.).
ДАРБУН, а, м. — пружинная борона. Ен пацягнуў на поле дарбун (Бараўляны, Куз. р.). Пар. дзярбак.
ДАРЭКТАР, а, м. — домашний учитель. Да школы далёка, дык мы нанялі дарэктара вучыць дзяцей (Сянно, Сен. р.).
ДАРЭМНА — 1) бесплатно. А ты дай дарэмна (Сянно, Сен. р.); 2) напрасно. Дарэмна ня траць час (Смалякі, Гар. р.). Пар. дарма.
ДАРЖЭНЬ, я, м. — скотный двор. Хай каровы на даржні пабудуць, пакуль падаю (Мядзелева, Куз. р.).
ДАРМА — 1) бесплатно. Ён любіць, каб яму работалі дарма (Халамер'е, Аз. р.); 2) напрасно. Дарма ты, Ягор, на яе брэшыш (Мазалава, Куз. р.); 3) несмотря на то. Дарма, што ён паганьнік — знойдзем на яго ўправу (Задубаўка, Куз. р.).
ДАРМАВЫ — бесплатный. Дармавы хлеб лёгка есца (Сукрэмна, Сен. р.).
ДАРМАЕД, а, м. — дармоед, тунеядец. Ты ад веку дармаедам жыў (Шчарбакі, Сір. р.).
ДАРМО — ничего, пускай себе. Дармо, што ты ня ідзеш, а я пайду (Сукрэмна, Сен. р.).
ДАРОГА, ж. — дорога. Конь сам дарогу знойдзець (Пяцігарск, Беш. р.).
ДАРУЧАЦЬ, дзс. — доверять. Даручаю табе мае грошы (Мішкава, Куз. р.).
ДАСАЛІЦЬ, дзс. — 1) досолить. Дасалі крупеню (Сянно, Сен. р.); 2) досадить. Дасаліў ты яму сваімі жартамі (Латыгаль, Сен. р.).
ДАСЕДЖВАЦЬ, дзс. — досиживать. Пасадзі курку даседжываць цыплят (Нямойта, Сен. р.).
ДАСЕЎКІ, ж. — окончание посева. Дасеўкі зроблены як раз пад дождж (Сініцына, Віц. р.).
ДАСЬВЕЦЬЦЕ, н. — время до рассвета. Дасьвецьце дужа мне сьцягнулася (Касьцюкі, Куз. р.).
ДАСЬЛЕДАВАНЬНЕ, н. — искание. Без дасьледаваньня вернецца дадому (Навасёлкі, Сен. р.).
ДАСЬЛЕДЖАНЫ — выслеженный, отысканный. Дасьледжаны злодзей зноў уцёк (Сянно, Сен. р.).
ДАСЬПЯВАЦЬ, дзс. — дозревать. Нашто рвеш зялёныі — хай дасьпяваюць (Бабінічы, Віц. р.).
ДАСЬЦІПНЫ — старательный, находчивый. Ён вельмі дасьціпны (Копцевічы, Чаш. р.).
ДАСЮЛЬ — 1) до сих пор. Дасюль ён ня прыходзіў (Сянно, Сен. р.); 2) до этого места. Во дасюль шнур правядзі (Баранаўка, Куз. р.).
ДАТАЎКАЦЬ, ДАТАЎЧЫ, дзс. — оканчивать, окончить толочь. Датаўчы мак пара абедаць (Латыгаль, Сен. р.).
83 👁