Старонка 112
◀ / 394 ▶
ДАБУДАВАНЫ — достроенный. Згарэла дабудаваная асець (Дабрамысьль, Лёз. р.). ДАБЫТАК, у, м. — 1) дабыча. Адна слонка — увесь мой дабытак (Сянно, Сен. р.); 2) домашний скот. Як прыйшла бяда — увесь дабытак прадалі (Каралькі, Сір. р.). ДАВАЖВАЦЬ, дзс. — довешивать. Даважывай бульбу, чаго стаіш? (Веляшковічы, Лёз. р.). ДАВАДЗІЦЦА, дзс. — 1) случаться. У маёй жысьці ўсяк даводзіцца: і добра і дрэнна (Лазова, Сен. р.); 2) приходиться. Ён яму даводзіцца сваяком (Баркова, Куз. р.). ДАВАЛАКАЦЬ, дзс. — с трудом дотаскивать. Давалачы ужо як-небудзь у двор (Вышадкі, Меж. р.). ДАВЕДАНЬНЕ, н. — посещение, проведывание. Якое там даведаньне — прабыла дзянёк (Пажарышча, Беш. р.). ДАВЕДВАЦЦА, дзс. — 1) навещать, посещать. Даведайся там к цётцы Настулі (Рыбчына, Сір. р.); 2) дознаваться. Я хачу ў яго даведацца аб етым (Бараўляны, Куз. р.). ДАВЕДКІ, ж. — посещение. У нядзелю пайду ў даведкі да нявесткі (Нямойта, Сен. р.). Пар. водведкі. ДАВІДАНЬНЯ — до свидания. Давіданьня, браточкі, можа і ня ўбачымся (Бікава, Сен. р.). ДАВОЛІ — довольно. Даволі тутака сядзець (Храпавічы, Куз. р.). ДАГАДЖАЦЬ, дзс. — угождать. Нашаму каню трэба дагаджаць (Залесьсе, Сір. р.). ДАГАРЫ — вверх. Дагары нагамі і ляжыць, паваліўшыся (Пятніцкая, Беш. р.). ДАГАТАВАЦЬ, дзс. — докипятить, доварить. Дагатуй ты гэту страву (Сянно, Сен. р.). ДАГЭТУЛЬ — 1) до этого места. Нашы палосы цягнуцца дагэтуль (Дварэцк, Чаш. р.); 2) до сих пор. Дагэтуль мы з ім жылі добра (Янавічы, Сур. р.). ДАГЛЕДЖВАЦЬ, ДАГЛЕДЗІЦЬ, дзс. — присматривать, присмотреть. Ня добра ты яго даглядзела — гэтак пабіўся (Марчонкі, Сур. р.). ДАГЛЯД, у, м. — присмотр. За гэтым дзяцёнкам трэба добры дагляд (Пятніцкая, Беш. р.). ДАГОН, у, м. — погоня. За ім у дагон паехалі (Астроўна, Віц. р.). ДАГУКАЦЦА, дзс. — дозваться. Ніяк цябе не дагукацца, быццам ты глух (Янавічы, Сур. р.). ДАДАВАЦЬ, ДАДАЦЬ, дзс. — прибавлять, прибавить. Дадай яму яшчэ пудзікаў пяць сена (Стрэлішча, Беш. р.). ДА ДНЯ — до утра. Трэба было малаціць, а ён да дня спаў (Смалякі, Гар. р.). ДАДОМУ — домой. Паедзем, сваточкі, дадому — паелі конікі салому (Уланавічы, Віц. р.). ДАДУШЫ — от всего сердца. Дадушы-ж няма ў мяне нічога (Татаркі, Сір. р.). ДАЁНКА, (ДАЕНКА), ж — подойник. Папалашчы даёнку і пасушы, каб малако не ськісалась (Ходцы, Сен. р.). Я купіла сабе новыю даенку (Лагавая, Аз. р.). ДАЁХА, ж. — дойная корова. Даёха ела сена, як яе даілі (Пясочак, Куз. р.). ДАЖДЖАВЫ — дождливый. Насталі дажджавыя дні (Пужалава, Аз. р.). ДАЖДЖОЎНІК, у, м. — аистник. Erodium cicutarium L. Herit. Вырві і дажджоўніку (Лужасна, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 394 ▶