Д.
ДА, зл.— 1) и. Я, да Супрон, да Ігнат пацягнуліся ў лес (Зайкава, Меж. р.); 2) но. Купіў ба, да няма грошай (Жукаўка, Лёз. р.).
ДА, прм.— 1) до. Да вечара нічога ня робілі (Пагост, Сір. р.); 2) к. Да вас прышоў (Лазукі, Чаш. р.); 3) по. Да пояса ўскочыў у ваду (Унава, Лёз. р.); 4) в. Да палацу пайшоў, да ня пусьцілі далей дзьвярэй (Машчоны, Сен. р.).
ДАБАД, а м.— лебедь. Cygnus musicus Bechst. Дабады высока лётаюць (Бешанкавічы, Беш. р.).
ДАБАЎКА, ж.— 1) прибавка. Прабыў дзьве нядзелі, а цяперачка патрабуе дабаўкі (Алексінічы, Сен. р.; 2) дополнение. Нечага мне казаць вам у дабаўку апрыч таго, што сьпісалі (Нямойта, Сен. р.).
ДАБАЎНЫ — добавочный. Гэта дабаўная раскладка да восенскай (Цяпіна, Чаш. р).
ДАБЕДЗЬДЗЕ, н.— время от завтрака до обеда. Цэлае дабедзьдзе аддаў, а нічога ня зробіў (Кулакова, Сір. р.).
ДАБІРАЦЦА, дзс.— добираться. К смерканьню мы чуць дабраліся да хаты (Алексінічы, Сен. р.).
ДАБІРКІ, ж.— конец уборки льна, конопли и т. п., сопровождаемий обычно угощением. Аўдакім учора дабіркі згуляў (Язьвіна, Сір. р.).
ДАБІЎНЫ — умеющий добиться своего. Дабіўны хлапец—за месяц, але свайго дабіўся (Галабурды, Куз. р.).
ДАБІВАЦЦА, дзс.— достигать, добиваться. У іх не даб'ешся праўды (Селядцова, Беш. р.).
ДАБІВАЦЬ, дзс. — кроме общего значения—оканчивать. Учора дабіў сваю пожню (Асташова, Чаш. р.).
ДАБЛІЖАЦЦА, дзс.— приближаться. Ціхінька дабліжыўся, ды схапіў яе (Марчонкі, Сур. р.).
ДАБЛУДЗІЦЦА, дзс. — придти куда-либо блуждая. Даблудзіўся да нейкага аржавеню, а дальш ходу няма (Чаркасаў, Беш. р.).
ДАБРАДЗЕЙ, я, м.— благодетель. Кожны чалавек мае ворагаў і дабрадзеяў (Сініцына, Віц. р.).
ДАБРАНАЧ — спокойной ночи. Дабранач, сусед, трэба ісьці спаць (Вяжышча, Беш. р.).
ДАБРАХВОЧЫ — доброжелательный, щедрый. Чалавек дабрахвочы ўсёгды глядзіць скупому ў вочы (Чашнікі, Чаш. р.).
ДАБРАХОТ, а, м. — доброжелатель. Такога дабрахота, як наш старшыня, я й ня бачыў (Сянно, Сен. р.).
ДАБРАХОТНЫ — доброжелательный. Дабрахотнага усёгды любяць (Шаброва, Меж. р.).
ДАБРО, н.— 1) пожитки, имущество. Маё добро яму спазрылася (Ганкавічы, Беш. р.); 2) хлеб в зернах. Сват паказываў дабро ў клеці (Мяжа, Меж. р.); 3) зерновые хлеба. Татка да Аніська жнуць дабро на полі (Копцевічы, Чаш. р.).
ДАБРУСЕНЬКІ — добрёхонький. Наш дзядулька такі дабрусенькі (Дабрамысьль, Лёз. р.).
ДАБРЫВЕЧАР — пожелание доброго вечера. Дабрывечар вам у хату (Дрыкольле, Куз. р.).
ДАБРЫДЗЕНЬ — пожелание доброго дня. Дабрыдзень, братка! (Бачэйкава, Беш. р.).
81 👁