Старонка 113
◀ / 394 ▶
ДАЖЫНКІ, ж.—праздник окончания жатвы. У нас сёньня дажынкі (Пустынкі, Сен. р.). ДАЗВАЛЯЦЦА, ДАЗВОЛІЦЦА, дзс.—просить разрешения. Трэба аб гэтым у яго дазволіцца (Бікава, Сен. р.). ДАЗВАЛЯЦЬ, ДАЗВОЛІЦЬ, дзс.—позволять, позволить; разрешать. Ён нам дазволіў адкасіць воз сена (Асташова, Чаш. р.). ДАЗВОЛ, у, м.—разрешение. Калі ёсьць дазвол, дык пойдзем (Навікі, Віц. р.). ДАЗОР, у, м.—надзор. Дазор за ім дрэнны быў (Сянно, Сен. р.). ДАДЗЕНЫ—данный, поданный. Дадзены хлеб горкі (Пудаць, Сур. р.). ДАДЗЯВАЦЬ, ДАДЗЕЦЬ, дзс—досаждать, досадить. Дадзеў нам гэты хлапец сваімі жартамі (Селішча, Гар. р.). ДАІЦЬ, дзс.—доить. Яна ня ўмее даіць кароў (Рудня, Аз. р.). ДАК, зл.—то, так. Ня хочаш, дак ідзі (Казьяны, Сір. р.). ДАКАЗ, у, м.—донос. Без яго даказу ўсё-б добра было-б (Стасева, Рыс. р.). ДАКАЗЧЫК, а, м.—доносчик. Ня добры быць табе дакашчыкам на свайго дзядзьку (Мокрына, Куз. р.). ДАКАЛДЫБАЦЬ, дзс.—добрести, доковылять. Прыдзецца дакалдыбаць як-небудзь (Каўлякі, Беш. р.). ДАКАНАЦЬ, дзс.—достигнуть цели. Хоць праз год, але ўсёткі даканаў свайго (Янавічы, Сур. р.). ДАКЛАД, у, м.—приправа кушанья. Каб даклад добры—было-б смашна (Бяскатава, Гар. р.); дополнительные вещи к материи при шитье одежды. Да гэтай адзежыны даклад будзе дарагі (Высачаны, Выс. р.). ДАКЛЯРАВАЦЬ, дзс.—обещать. Ён толькі дакляруіць, а даць ня дась (Сукрэмна, Сен. р.). ДАКОСКІ, ж.—окончание косьбы. Я ўжо даўно дакоскі зробіў (Котава, Сур. р.). ДАКРАНАЦЦА, дзс.—дотрагиваться. Не дакранайся да раны—дужа баліць (Баркова, Куз. р.). ДАКУКА, ж.—докука, безпокойство. Ну, якая з вас дакука, мілы чалавек! (Макарава, Віц. р.). ДАКУЛЬ—до каких пор. Дакуль ты будзеш жраць, прорва? (Чарнагосьці, Беш. р.); до какого места. Дакуль мы будзем ісьці? (Громаць, Гар. р.). ДАКУПІЦЦА, дзс.—иметь возможность купить. Нам за дарагоўлей не дакупіцца нічога (Ходцы, Сен. р.). ДАКУЧАЦЬ, дзс.—беспокоить, надоедать. Кіньце вы яму дакучаць, абузьнікі! (Навікі, Беш. р.). ДАКУЧНА—беспокойно. З ім вельмі дакучна быць (Бабінічы, Віц. р.). ДАКУЧНЫ, ДАКУТЛІВЫ—беспокойный, надоедливый. Адыйдзі, дакучны чорт! (Макарава, Віц. р.). Дакутлівы чалавек (Каверзіна, Меж. р.). ДАЛАТО, н.—долото. Дай мне далата прабіць дзіркі ў дошцы (Мікалаёва, Куз. р.). ДАЛБЁЖНЫ—сделанный, выдобенный долотом, ножем. Далбёжнае судзьдзё сёньні дорага (Старынкі, Сір. р.). ДАЛЁКА—далеко. Відаць, ды яшчэ далёка ісьці (Асінаўка, Выс. р.). ДАЛІ—дальше. А мы ўсё далі ў аржавень бяжым (Рудня, Гар. р.). ДАЛІБОГ, вкл.—ей богу. Далібог жа ня маю, ані капеечкі! (Баравыя, Куз. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 394 ▶