Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
Сур. р.). Гумнішча скасілі (Вышадкі, Меж. р.). ГУНЬКА, ж.— 1) попона. Ці ўзяў ты гуньку? (Асіпова, Аз. р.); 2) самотканое одеяло. Пад адной гунькай халодна (Чарніца, Лёз. р.). ГУН Я ВА-гнусаво. Яна дужа гунява гаворыць (Касачы, Лёз. р.). ГУРБА, ж.—сугроб. Каля вёскі былі вялікія гурбы (Дзямідавічы, Чаш. p.'). ГУРКОЎНІК, у, м.— огуречная ботва. Гуркоўнік нешта пажоўк (Лужасна, Куз. р.). ГУРМАМ—сборищем. Гурмам бяэ білетаў валяць (Лужасна, Куз. р.). ГУРОК, а, ж.—огурец. Cucumis sativus L. Гуркі смашней салёныя, мачоныя, чым сырэі (Альшанікі, Беш. p.). Пар. агурок. ГУРТОК, a, м.— кружок. На вуліцу сабраўся цзлы гурток людзей (Баракаўшчына, Беш. p.). ГУРЧАЦЬ, дзс. — журчать. У Лужасьнянцы гурчыць вада па каменьчыках (Лужасна, Куз. p.j. ГУРЧЭЦЬ, дзс.— греметь. Гром так гурчэў, што нічога нячуць (Азярэцк, Сен. p.). ГУСАК, а, м. — гусь - самец. Anser cinereus Meyer. Гусак naвёў гусянят (Раіны, Аз. p.). Г У С ІН Ь Н ІК, у, м. — марь, лебеда свиная. Chenopodium hybridum L. Нарві сьвіням гусіньніку на вучхоскіх градках (Лужасна, Куз. p.). ГУСКА, ж. — белокрыльник. Galla palustris L. Гуска? Яна прыгожа расьцець i усюдах (Берасьні, Беш. р.). ГУСТ, у, м.— вкус. Дрэнны ў цябе густ (Доўжа, Куз. р.). ГУСТАВАЦЬ, дзс.— выбирать, смаковаць. Хлапец густуе груцу (Дубнікі, Сен. р.). ГУСЬЦЕЛЬ, ю, м. — густота. Дарка усыпала ў гаршчок многа круп, дык як зварылася крупеня —стала многа гусьцялю (Выгары, Куз. р.). ГУСЫ НЯ, ж.— гусыня. Гусыня вывела гусянят (Ісачкава, Аз. р.). ГУСЯНЁ, к.— гусенок. Бегаюць па двару гусіняты (Сянно,Сен. р.). ГУСЯРНЯ, ж — гусиный хлев (место). Гані іх у гусярню (Acino ва, Аз. р.). ГУТА, ж.—стекольный завод. Паездем за шклом у гуту (Азярэцк, Сен. р.). ГУТАРКА, ж.—беседа. Яго гутарка добра (Бабінічы, Віц. p.). ГУТАРЫЦЬ, дзс.—беседовать. Гутарыць ён майстар, але што з гэтых гутарак? (Канавалава, Куз. р.). ГУТАЦЦА, ГУТАТАЦЦА, дзс.~ качаться на качелях. Гуталіся на арэлях цэлы вечар. До гутатацца! (Косьцьева, Выс. р.). ГУТАЦЬ, дзс. — качать. Кінь гутаць дзіця—ўжо сьпіць (Марчонкі, Сур. р.). ГУЧНА — громко. Гучна пяе (Сукрэмна, Сен. р.). Пар. гулка. Г У Ш Ч А, ж. — 1) густота, осадок. Што ж ты, жыжку паеў, а гушчу пакінуў? (Азярэцк, Сен. р.); 2) суп из перловой крупы. Мы зьелі міску гушчы (Жабяньцяі, Сур. р.). ГУШ ЧАР, у, м.—густой лес, заросль. У гушчару пяець дзяргач (Крупеніна, Віц. p.). ГЦЫНЦАЛЬ, я, м. — карниз. Сярнічкі, на пшнцэлі (Каралёва, Куз. р.1. Пар. гзымс. ГЫЛЯ, вкл,— оклик на гусей. Гыля дамоў! (Пятніцкая, Беш. р,). Г Ы Р К А Ц Ь, дзс. — тявкать, урчать. 1х сабака толькі гыркае а ні кусаецца (Сафонава, Куз. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

м.—>густой
7 👁
 ◀  / 394  ▶