Старонка 108
◀ / 394 ▶
ГРЫБ, а, м. — гриб. У нас ядуць грыбы: апенкі, варушкі, ваўнёнкі, сураежкі, грузды, барвікі, бабкі, падасінавікі, рыжыкі, мышырнікі, рашотачкі, казлы, добра іх згатаваўшы паасобку, або разам (Альшанікі, Беш. р.). ГРЫБАЗВОН, а, м. — губошлеп. Што ты, як грібазвон які!? (Лубева, Аз. р.). ГРЫБАТЫ — с толстыми губами. Грыбаты, а лоўка цалуіцца! (Лужасна, Куз. р.). ГРЫБНІК, а м. — собиратель грибов. Сёньні грыбнікі ўжо прайшлі і няма што зьбіраць (Сіроціна, Сір. р.). ГРЫБОК, а, м. — толстый пшеничный блин с приправами. Дай яму грыбка! (Чашнікі, Чаш. р.). ГРЫБЫ, оў, м. — губы (насмешливо). Чаго ты надуў свае грыбы? (Лук'янова, Сен. р.). Разьбілі яму усі грыбы (Рыбчына, Сір. р.). ГРЫВА, ж. — грива. Папраў каню грыву (Бешанкавічы, Беш. р.). ГРЫЖА, ГРЫЖАНА, ГРЫЖАНКА, ГРЫЖЫНА, ГРЫЗАНКА, ГРЫЗА, ж. — брюква. Brassica Napus L., f esculenta DC. Грыжа вырасла бальшая (Рудня, Аз. р.). Па капусьце наторкала грыжаны (Вядрэнь, Чаш. р.). Пасеяла троху грыжанкі і расады (Навікі, Віц. р.). Пайду вырву грыжыну (Ганкавічы, Беш. р.). Грызанку хлопцы парвалі (Кабішча, Куз. р.). Грыза дужа расьце (Баркова, Куз. р.). ГРЫЖОЎНІК, у, м. — ботва брюквы. Наламі грыжоўніку каровам (Дуброва, Беш. р.). ГРЫЗЛА, н. — морда. Даў яму па грызлу (Патапенкі, Выс. р.). ГРЫЗЬ, ж. — грыжа. Hernia. У Зьмітры на локцю грысь (Сьвеча, Беш. р.). ГРЫЗЬЛІВЫ — сварливый. Грызьлівая твая цешча — як ты жывеш? (Азярышча, Лёз. р.). ГРЫЗЬНЯ, ж. — ссора, брань. У іх хаце вечная грызьня (Амільлянова, Лёз. р.). ГРЫЗЬЦІ, дзс. — грызть. Сабака костку пад сталом грызець (Веляшковічы, Лёз. р.). ГРЫМЕЦЬ, дзс. — греметь. Гром грымеў (Доўжа, Куз. р.). ГРЫМНУЦЦА, дзс. — грохнуться, упасть Як грымнуўся на саўгялі (Стаішча, Чаш. р.). ГРЫМНУЦЬ, дзс. — 1) упасть. Грымнуў з гары, дык чуць устаў (Астроўна, Віц. р.); 2) ударить. Грымнуў у плечы добра (Шэўніна, Куз. р.). ГРЫМОТА, зб. — гром. Мы чуем грымоту (Пушкары, Сен. р.). ГРЫЎНЯ, ж. — монета в 10 к. Мне грыўні не хапае (Селядцова, Беш. р.). ГРЫЦ, а, м. — болотный кулик. Limosa melanura Leisl. Грыца забіў на балоці (Лужасна, Куз. р.). ГУБА, ж. — кроме общего значения — гриб растущий на деревьях и употребляемый высушенным в качестве трута. Дай мне губы агню высеч (Азярэцк, Сен. р.). ГУБІЦЬ, ГУБЛЯЦЬ, дзс. — терять. Ня губі часу (Пятніцкая, Беш. р). Яму што ні дай — губляіць (Смалякі, Гар. р.). ГУБКА, ж. — 1) мера длины основы полотна по стене, на которую снуют (9 — 10 арш.). Прадала губку рушнікоў (Асінаўка, Беш. р.). Мар'я аснувала 5 губак красён (Сьвеча, Беш. р.); 2) узелок на нитке основы обозначающий меру — «губку». Завя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 394 ▶