ГРЭЧКА, ж. — гречиха. Fago- i pyrum esculcufum Mnch (Polygonum Fagopyrum L.). У нас мала урадзілась грэчкі (Казлова, Куз. p.). ГРОМ, у, м.— гром Гром грыміць (Бабінічы, Віц. p.). ГРОМАТНІК', y, м. — Петров крест. Lathraea Squamaria L. А во i громатнік расьцець (Лужасна, Куз. р.). ГРОШ, а, м.— грош, полкопейки. Ета грош па цяперашняй цане, а ня грошы (Макеенкі, А з. р). ГРОШ Ы, ай, м.—деньги. Гро-! шы на усё нада (Рудня, Аз. р.). ГРУБЕЦЬ, dac.-толстеть. Чаму яму ня жыць—усё грубеіць (Пудаць, Сур. р.). ГРУБІНЯ, ж.— толщина. Зьмерай грубіню гэтай асініньі (Халамер'е, Аз. р.), Г Р У Б К А, ж. — голландская печка. У нас у хаце дзьве грубкі (Бешанкавічы, Беш. р.). ГРУБЫ — толстый. Маё палатно грубое, грубей за твайго (Сянно, Сен. р.). ГРУ ГАН, а, м.—ворон. Corvus corax L. Крычыць груган над лесам (Вішкавічы, Чаш. р.). ГРУД, у, ж.— куча хворосту. Мы учора хадзілі у лес усей дзяреўней паліць груды (Халамер'е, А з. р.). ГРУДА, ж.— замерзшая комьями грязь. Ня бяжыць па грудзе конь (Азярэцк, Сен. р.). ГРУДНІШ НІК, у, лафатера. Lavatera thuringiaca L. Дзейкалі лячыць груднішнікам, а яно й няпраўда, ні памагаіць (Астроўна, Віц. p.). ГРУЗЬДЗІЛА, «.-—веревка для внуздывания лошади. А ты б грузьдзіла ёй надзеў! (Пушкары, Сен. р.). ГРУЗНЫ —тяжелый. Гэта бярно грузнае (Хмары, Куз. р.). ГРУДЗІНА, ж.—вышитая грудь в рубашке. Дай мне рубашку з грудзінай (Веляшковічы, Л ёз.р.). ГРУДЗІСТЫ — неровный, бугорчатый. Коням цяжка па грудзістай дарозе ( П я ц і г а р с к, Беш. р.). ГРУК, ГРУКАТ, у, лг.—стук, грохот. Абудзіў мяне сваім трупам (Азярэцк, Сен. р.). Тамацькі вечны грукат (Лужасна, Куз. р.). ГРУКАТАЦЬ, ГРУКАЦЬ, дзс.~ стучать, грохотать. Спаў у мельніцы, а як пачало грукатаць, дык ён—драла! (Лужасна, Куз. р.). Што гэта там грукаіць? (Селядцова, Беш. р.). ГРУН Т, у, м. —грунт, верхний слой земли. На іх груньце нічога ні расьце (Сукрэмна, Сен. р.). ГРУНТАВАЦЦА, дзс. — основываться, утверждаться. Дарма ён грунтуецца на етай зямлі— пагоняць (Б. Летцы, Куз. р.). ГРУНТАВАЦЬ, дзс. — утверждать. Як служыў сын, ды грунтаваў яго тамацькі—усё было ладна (Санькава, Куз. р.). ГРУНТОЎНЫ — основательный, крепкий. Грунтоуную падпору даў, а скасілась! (Ж у к а ў к а, Лёз. р). ГРУТА, ж.— веретенник большой. Limosa limosa L. Груту ён забіў (Асташова, Чаш. р.). ГРУЦ А, ж.— 1) суп из перловой крупы с картофелем или горохом и т. п. Максім прыняci гароху, устаўлю сягоньні груцы (Вішкавічы, Чаш. р.); 2) картофельная каша. Сёньня я зварыла груцу (Раманаўка, Сен. р.). ГРУЦАВЫ —перловый, ячменный. Груцавай кашы ня люблю (Асінаўка, Выс. р
Дадатковыя словы
абўдзіў, халамере
6 👁