прысвечаныя раскрыццю галоўным чынам мясцовай народнай словатворчасці. Новым змястоўным дадаткам да адзначаных збораў слоў i ўстойлівых спалучэнняў з'яўляецца даная лексікаграфічная праца. Тут зноў падаецда значная колькасць малавядомых мясцовых слоў. Многія з іх, можа, нават упершыню выводзяцца на нашу агульнанацыянальную моўную арэну. Магчыма, што якому-небудзь з іх пашанцуе трапіць адсюль з дапамогай пісьменніка, журналіста, вучонага ў шарэнгі агульнанародных літаратурных слоў. Асноўны ж змест новай працы Г. Юрчанкі — зноў мясцовая народная словатворчасць. Працягваецца pacкрыдцё народных прыёмаў сэнсавага словаўтварэння — выкарыстанне слова не па яг о прамому прызначэнню, а зыходзячы з яго сэнсу. Гэта розныя прыёмы пераноснага, метафарычнага, метанімічнага i іншага падобнага ўжывання слоў. Аднак галоўнае месца займаюць тут уласна вытворныя словы, афіксальная словатворчасць, ці, дакладней, словапераўтварэнне — разнастайная, іншы раз вельмі складаная i няўлоўна тонкая фармальна-семантычная перабудова слоў у адпаведнасці з іх функцыямі ў складзе выказванняў або ў змесце паведамленняў. Такі цікавы слоўнікавы механізм працуе ў гаворках звычайна вельмі прадуктыўна. Слоўнік гаворкі з'яўляецца не толькі i не столькі складам гатовых слоў, упарадкаваным словасховішчам. Гэта пастаянна дзеючая творчая майстэрня слоўных намінацый, у якой добры знаўца яе абсталявання i сродкаў, а таксами спосабаў іх выкарыстання можа не толькі без цяжкасцей сам атрымаць належнае i вядомае ўсім носьбітам гаворкі слоўнае найменне для любога паняцця, але i пры дапамозе яго ўнутранай (семантычнай) i знешняй (словаўтваральнай) формы падкрэсліць сэнсавыя адденні гэтага паняцдя i гіаказаць свае адносіны да таго, што за ім стаіць. Да гэтага якраз i хацелася прыцягнуць увагу. Раскрыццё падобнага словатворчага механізма гаворкі, канкрэтны паказ яго дзейнасці — гэта, зразумела, досыць далікатная справа. Тут трэба i глыбокае веданне гаворкі, i тонкае адчуванне берагоў яе слоўніка. Г. Юрчанка змог зрабіць гэта шырока i дакладна. Сведчу пра сказанае з упэўненасцю, таму што даная гаворка блізкая i мне. A. A. КРЫВІЦКІ
Дадатковыя словы
зяўляецца
3 👁