А Абада ж. Навала, напасць. За што ны мяне тыкая абада! Во, i ны Зьмітракоўну абада. Абажваць зак. Абжаваць. Блізка ні кідай: цёлычка сьцягніць платок i ўтопчыць ныгамі, у мяне раз цялёнык пупаў куртычку i ўсю палу абыжваў, сплюгавіў, хуць выкінь. Абажваный дзеепрым. Абыжваныя скарінкі выляюцца ны стале, ужо засохлі. Рукавы былі ўжо абыжваныя, я ў цёлычкі з зубоў вырываў. Абалдзенне н. Затлум. Друзей раз як найдзіць нейкыя абалдзеньня, ён нічога ні сыбрыжаіць. Ці ў цябе, чылавек, абалдзеньня, ці ты прітвыряісься глумачком? Абарвацца зак. перан. Пацярпець раптоўную няўдачу пасля працяглага шанцавання. Hi ў чужоя места, што далі штрапу, усё вязло, а тут абырваўся. Аббарахліць зак. Забяспечыць адзеннем, вопраткай. Аббырахліла дачок, як куклы ныріджаюцца. Аббарахліцца зак. Забяспечыцца адзеннем, вопраткай. ffe дзеўкі ладна аббырахліліся: i плацьціў нуспруўлялі, i кохтычык, польты харошыя пукуплялі, яны прыцаўнэя, зырыбатыюць хырашо. Віджу, віджу, што ты аббырахліўся, касьцюм пряма паньській. Аббарахлёмшы дзеепрысл. Яны ўжо аббырахлёмшы, ёсьць што надзець. Аббіць зак. 1. Пашкодзіць ударамі. Ямку абЧжджалі i йгрушу аббілі восімі. Будуць пыдываць жэрдзя i крышу абаб'іоць, глядзі, каб акуритній цігалі. Нісла гырлачык, an прітылку ударіла, аббіла. 2. Абабіць для ўцяплення. Дзьвері я сёліта цёпла аббіў, ніякій мароз ня пройміць. 3. Абмалаціць снапы ўручную. Ну кулі нада абізацільна жыта аббіць. Бувала, стыряісься лён аббіць, каб рызыслаць раншы. 4. Пазбіваць. Такея вырвысы якей хочыш сад абаб'юць i с суччым зьнясуць. Харошыя была мідунічка, аббілі за ныч. 5. Пабідь, перамагчы ў бойцы. Сьпірва ціха гулялі, a тады чую: плачуць — меншый большыга абоьу. Аббіцца зак. 1. Абабіцца, нарабіць сабе
Дадатковыя словы
абабюць, абабіоць, аббьў, акурйтній
5 👁