Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
ГЛЫБІНЬ РОДНАЙ ГАВОРКІ Беларуская дыялектная лексікаграфія мае зараз прыкметныя набыткі. Есць у нас ужо каля двух дзесяткаў дыялектных слоўнічкаў i слоўнікаў мясцовых гаворак розных куткоў i дыялектных зон рэспублікі, а таксама лексікаграфічных зборнікаў, дзе знайшлі месца многія невялікія калекцыі мясцовых слоў i ўстойлівых выразаў. Рыхтуецца да выдання лексічны атлас, які адлюстроўвае пашырэнне дзесяткаў тысяч слоў у мясцовым беларускім маўленні. Усё гэта з'яўляецца вынікам працы нашых мовазнаўцаў, a таксама аматараў мясцовага народнага слова. Многа гадоў з вялікім старанием збірае слоўныя бага цці роднай гаворкі Г. Юрчанка, закопваючыся ўсё глыбей i глыбей у яе нетры. Пачалося гэта ў яго з выбаркі ў маўленні сваіх землякоў з Чырванагорскага сельсавета Мсціслаўскага раёна самабытных мясцовых слоў. Яны склалі яго першую лексікаграфічную працу «Дыялектны слоўнік» (1966). A пасля ім створана каля дзесятка падобных прац, напоўненых не толькі новымі слоўнымі адкрыццямі ў роднай гаворцы, але i глыбокімі назіраннямі над абыходжаннем яе носьбітаў пры маўленні з усёй яе намінацыйнай гаспадаркай — словамі, устойлівымі выразамі, словатворчасцю. У прыватнасці, гэта кніга «Народная сінаніміка» (1969), дзе раскрываюцца вялікая разнастайнасць аднолькавых або блізкіх па значэнню слоўных найменняў у гаворцы, іх сэнсавая спецыфіка, а таксама спосабы атрымання падобных лексічных сродкаў. Гэта грунтоўнае выданне ўстойлівых мясцовых спалучэнняў слоў «I коціцца i валіцца» (1972), «I сячэ i паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), дзе паказаны багацце, вобразная яркасць i эмацыянальная насычанасць даных намінацыйных сродкаў гаворкі i іх утварэнне. Нарэшце, тры кніжкі слоў пад агульнай назвай «Народнае вытворнае слова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
5 👁
 ◀  / 257  ▶