Я падзьвінуўся к комнытым. Стук-стук-стук у вакно. Баріня пріслухылысь: — I нам чутна: выідь, выіць уголыс. Дзед гываріў, што многія відзілі ету бабу. Халера тады як хваціла людзей ламіць! Схваціць чылавека, скруціць, зьверціць. Столька людзей пыўмірала! Кылі ататруць крапівыю-жыгучкыю. Тапілі баню i ў гырячый бані цёрлі жыгучкыю. Некытырыя пупруўляліся. A многа дужа ўмірала. I ўсё сяредній народ, гадоў па тріццыць. Дзед гываріў, што як ноч ныстаніць, баба ходзіць i выіць. Зь нядзелю хадзіла. ён к ёй блізка ні пытхадзіў, быяўся. СКОРЫ СУД Пынас Мікіцёнык бедна жыў. Зямлі ў яго було мала. Сім'я былыная, дзяцей як насыпына. Стыряўся, работыў крепка, a нічога дужа ні було. A еў ён многа, любіў пад'есьць. Tо л ь к а што там було есьць? Бульба ды капуста. Паехыў ён раз у луг касіць. Наліў с сабою гырлач мылыка. Як пранюхыла сучка ета мылако. Неік сыдрала зьверьху тряпку. Пыхліптала мылако, гылаву ўсадзіла, a нызад ня выцігніць. Падбег Пынас, схваціў сучку за хвост i ў праровык як пусьціць: — Во радзіміц увыгнаў! Выда буль-буль-буль, i пашлі на дно i гырлач, i сучка. ВАКУЛА-ШАХЦЁР Мікілай Вакулін быў шахцёр. У шахтых быў. Браў ён сабе іш Шыряёў жонку, Ріпіну. К яму В акул а езьдзіў ны шахты. Сьміяліся, як рысказывыў. Чудак быў чылавек. Пріехыў ён туды. Мікілай зыпісаў яго куды нада. Пыдыйшоў пісырь: — Ты Іван Цяреньціў? Тэй дзівіцца: — Во чылавек: первый раз у вочы ўвідзіў, i знаіць, як зваць. Во ета грымацей! Ён там троху работыў. У шахты ні лазіў, нывярьху нешта дзелыў
Дадатковыя словы
падесьць, сімя
6 👁