А-я-яй! — зыякочыць сыбака. I зубамі за тоя места за ўкушыныя хвытаідь. Хвытаіць-хвытаіць. Закруціцца, аж зываліцца. А як зываліцда, хырашо так. I ўстываць ня хочыцца. — Ай, ня буду я сёліта строіцца, налета як-небудзь. I так зь лета ў лета аткладывыіць. A кажныю зіму біс хаты калеіць. ЛЕГЕНДЫ, ПАВЕР'І, ПАДАННІ, АПАВЯДАННІ НАЗВЫ БАЛОТ Мне ўжо восімдзісят пядь, а ета мой дзед рысказывыў, што пад лесым стыялі нібалынэнькія хаткі i тама жылі Мыслак, Чачэнька i Кароль. Ніхто ня помніць, што йта былі за людзі i ці астаўся хто зь іхніга роду. А во балоты так i завуцца, сколька мы помнім: Маслыва балота, Чачэнькыва балота, Кыралёва балота. Кыла тых балот поля ўсігда було, а кылы Кыралёвыга балота быў лес, ета ўжо ны нашый паміці яго цірябілі. Куплялі ў Юзькі й цірябілі. Tpi хызяіны куплялі. Айдзе там хто мог жыдь кыла етыга балота? Hi знаю. СІДАРАВА КАНАВА Ета кынава ціріз былынак, ціряз Рошчу к Стыхвану. Ехыў каўшоўській Сідыр з горыда п'яный у кыляды. Hiдаўна воцьціпіль была, толька замёрзла, лёд быў слабый. Ён убіў кыня у кынаву. Тады бягіць ны дзяреўню, айдзе й п'янка дзелыся. А наша хата стыяла вокнымі туды, ны быльшак. Убег к нам увесь у сьнягу: — Рятуйця, кыня зытапіў! Пабеглі мушчыны. Конь убэхыўся i зыкалеў, пакуля прібеглі. Выкыцілі, а ён i ня жыў. Сані ны сабе прідягнулі ны дзяреўню. Тады тую кынаву звалі Сідырывыю. Цяперь іна ужо ці ёсьць тама. АЙДЗЕ МАЯ ЖАРОБКА Во ты гаворіш: шукаць рукавіцы зы пазухыю. Быў у нас Антон, яго ішчэ многія помнюць. Раз пашоў зы канём, жарёбка была ў яго мылыдая. Нада було скырадзіць падж жыта. Зыбрытаў ён ету жарёбку, распутыў
Дадатковыя словы
павері, пянка, пяный
6 👁