вадою. Ангілы высьпівалі, калек спысалі, сьляпых, бальных. Спасі, госпыдзі, Івана. Амінь. Другім разым i г. д. Трецьцім разым i г. д. АНЕКДОТЫ ЛУЧЧЫ УСІХ Пан пыдззываіць бытрыка, даець грошы i гаворіць: — Зынясі грошы маёй жонкі ў цэрькву. Бытрак спрашыіць: — A ікая іна? Пан гаворіць: — Іна луччы ўсіх. Узяў бытрак грошы, зайшоў у дэрькву, пыглядзеў, пыглядзеў i аддаў грошы сваёй жонкі. Іна ў цэрькві была луччы ўсіх. УКРАДЗЬ I ТЫ Жонка гаворіць мужуку: — Усе крадуць пышаніцу i пякуць булкі. Украдзь i ты. A мужык ёй: — Як жа я буду красьць. У другіх ёсьць свыя пышаніца, a ў нас німа. Сьпякеш булык — i зразу увідзюць, што c крадзіныга. Стыдна. Жонка атвічаіць: — Ты ня бойся. Я сьпяку такіх булык, што ніхто ні пызнаіць, ці ета яшныя, ці пышанішныя. ЯК САБАКА ХАТУ СТРОІУ Халодна зімою сыбаку. Пакруціцца ў будкі, пабегыіць пірікалелый кругом двыра. Пыгаўкыіць, пыдасьць голые другім сыбакым. А есьць даюць мала. Усё ўремя есьць хочыцца. У хату пагредца ні пускаюць. Hy, рішаіць сыбака, хваціць мёрзнуць, летым абізацільна хату пастрою. Прідзіць лета. Сонда греідь. Цёпла. Хырашо. Успомніць сыбака пры хату. Улезіць у каноплі, каб бірнушкі ны хату выбрыць. Ны адну кынапліну пыглядзіць — крівувата, ну другую гляніць — тункувата, а трецьція, што с краю стаіць,— сукувата. А тута муха зы нагу як джыгнець
7 👁