Прыстыяла б да поўнычы. Каб ня тэя пынарі, Прыстыяла б ды зарі. ЗАМОВЫ АД ВАУКОЎ Ваўкі мае, выўкані, лісавыя двыряні, рыджалісь вы сьляпэя i бяздушныя. Як вам свайго духу ні слыхаць, так вам мае скаціны, рыжыя (ці іншай масці) шарсьціны, ні відаць. Зыгыварівыю скаціну — рыжыю шарсьціну у чыстым полі дзікім камнім, у цёмным лясу пнём ды калодыю, у зялёным лугу кустым ды вадою, у сьветлым полі сьвятою травою. Сьвятэй Пётра-Паўла, зымыкаў ты рай i пекла. Замкні ваўку i ваўчыцы ярый зуб i ясный вочы, каб ня відзілі мае скаціны ні днём, ні ноччы. АД ЗВІХУ Ехыла Ягорья на сівым коні. Конь спытыкнуўся, зьвіх зьвіхнуўся. Зьвіх, ня будзь ліх, касьці ні ламі, жылы ні сушы, серца ні крушы, мяне ні нурі. Каб Івану (ці іншае імя) стаў зьвіх на места. АД ЗМЯІ На сінім морі стаіць дуб. У том дубі зьмяіныя гняздо. У том гнязьдзе трі зьмяі. Адна зьмія Сахвея, другая — Шкурлапея, a трецьція — Стрыханея. Сьвятэй ЮрійЯгорій, упрашывый сваіх слуг, штоб яду ні пускалі, штоб зьмяіный яд ні дупускаўся ду людзей. АД РОЖЫ Первым разым добрым часым, ні сыма сабою— прячыстыю сьвятою выгыварівыю рожу балючыю, калючыю, ламучыю, ветріныю, прастудныю, урошныю, кышчавыю с касьцей, з масьцей, ж жыл c калючых, балючых, ламучых рабу божжыму Івану (ці іншае імя), каб яму рожа пірістала баледь. Ны ряке Ірдані стыяў божжый храм. У тым храмі мацірь божжыя стыяла. Icyca Хріста ну руках дзіржала, калек, бальных, сьляпых спысала. Хрясьціўся ты, Icyci Хрясьце, у ряке Ірдані ірданскыю
Дадатковыя словы
кўстым, спытыкнўўся
17 👁