Дура, дура я была, 3 дураком чыпалыся. Усю ночку прыстыяла, Сьлізамі аблівалыся. А мой мілый хіцір, хіцір: Ны машыну дый у Піцір. Я к машыні пыдыйшла — Машына сьвіснула, пышла. Рассыпыўся гарох Па белыму блюду. Я любіла чытырёх, А цяперь ня буду. Дзьве гармошкі, Адзін бубін. Зыўлякём — Тады ня любім. А ня будзіць ні пы-бацькывыму, А ня будзіць ні пы-маткіныму. А так будзіць, як сыма зыхачу, Поўну хату кывалерыў нупушчу. * * * Як на елі, ны ялі Дзеўкі свадзьбу зывялі. Ны самый ны макушычкі Кукуюць дзьве кукушычкі. Дзьве кукушычкі кукуюць, Два саловушкі пяюць. Ацец з мацірью гарююць: Дочку замуж аддаюць. * * * Удовушка-удыва Паехыла ў дрыва, Зычапілыся за пень, Прыстыяла дэлый дзень. Хаб ня тэя паповічы
2 👁