Каб ты так (столька) дыхыў (есьць хацеў). Каб цябе біла пыдымаючы! Каб цябе вадун вадзіў! Каб цябе зы жывот брала! Каб цябе прываліла! Каб цябе сарочка (рубашка) ня трогыла (ні чыпала) Каб цябе ў цянёты лавілі! Каб цябе цяцюха трісла! Калі сесьць ны вашу апеку, дык укыраці, бог, веку. Калі ў мяне ны ладоні шэрсьць пырасьцець, тады аддам Hi падохлі ж ба вы аднаго разу й аднаго часу! Ніхай на ём (ны вас) шкура брешыць! Ніхай табе (яму) пранцы сядуць (зывалюць)! Ну сухей лес, на ніцыя лозы. Прывал вас вазьмі! Рызарьві (рызарвуць) твае бакі (духі)! Штоб твыя (яго) ныга ні варочылысь (ні ступала)! дыялоп — Айдзе прівык чорт? — У балоці. — Бярі, кум, лёхкыя. — Hi клыпацісь, кумка, i кылбыса ні цяжкыя. — Дзень добрый у хату. — Здароў, калі ня шуціш. — Добрый вечыр. — Добрый вечыр. Добра білі, добра енчыў. — Куды (па што), воўк, ідзеш? — Па ўдовіныга (бабіныга) пырасёнка. — Накорміць? — Накорміць. Хочыш, i пажвець. — Памыіць? — Памыіць. Хочыш, i абдасьць. — Пымыгай бог! — Вялеў бог, каб i ты памог
Дадатковыя словы
вадўн
2 👁