Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Чорт яму (ёй, ім) даў. Чым дзержа. Шануючы вас (сьцены, хату). Што далеіць, то дурнеіць. Што на рыт лезідь. Што нішто, а... Што ны вадзе, ны зямле ні було, на ім (ёй) було. Што там гываріць. Як ёсьць ня ёсьць (було ні було, будзіць ня будзіць). Як ны цяперішній розум. Як у вас, так i ў нас. Я хацеў, каб кувалыся, а яно толька плешчыцца. КЛЯТВЫ I ПАЖАДАННІ Ацсохні мне (у мяне) рукі i ногі. Ацсохні мне язык. Дай бог дзяцей i ў дзіцях пуць (толк). Забі мяне бог (гром). Каб кажныму добрыму так. Каб мне зь естыга места ні сыйціць. Каб мяне горя ні знала. Луччы жывот лопні (тресьні), чым(ся) дабру прыпыдаць. Ніхай вочы ня відзюць І вушы ня чуюць. Ніхай сьвят (сьвятэй, сьвяцінькій) ляжыць. Ніхай цябе (яго, вас) бог закрыіць i зыбароніць. Ны лаўкі буду ліжаць, ну зьдзелыю! Ня зьвідзь бог i ня шчуй бог. Ня к ночы будзь сказына. У магілу пайду (лягу) — век табе (яму) ні прашчу (н! забуду). Хуць дзень, ды мой. ПРАКЛЁНЫ I ЗЛАМЫСНЫЯ ПАЖАДАННІ Каб густа сеілісь, ды редка ўсхадзілі. Каб i пах ні пах. Каб i ўзныку (атрыгу) ні було. Каб ны цябе заідзь. Каб табе (яму) на тым сьвеці стальгом стыяць. Каб табе пранцы (скульля зываліла). Каб ты жыватом езьдзіў. Каб ты столька зь людзямі гываріў (рызгыварівыў). Каб ты столька ў бога здароўя прасіў. 16. З а к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 257  ▶