Сьмех сьмехым, а торба зь мехым. Тады дзеўка схыпянулыся, як у пузі стріпянулыся. Ты нам ня должын, мы табе ні вінуваты. У Дрыбіні даюць па рыбіні. У нас ні гырдзяцца, айдзе стыядь, там i сыдзяцца. Харошыя парычка — быран i ярычка. Хлеб, соль i выда — мыладзедкыя іда. Хуць бісь кішок, ды грошы мяшок. Ці ён (або імя) скызаў, ці сыбака бряхнуў (вецір вяйНУ Ў). Ці ты (ён) у полі рос, ці ў лесі гудуваўся. Цыр-дой — сырадой. Чые бычкі ні бычкі, абы нашы цёлычкі. Чым рыжэй, тым дыражэй. Чыя работа, таго й забота (клапота). Што стреў, то й зьеў. Што ступі, то й купі. Шуба рвана біс кырмана, біс падмётык сыпагі. Шыла, мыла, каб i выпідь была. Якей ні дажджышка, усё людзям аддышка. ЖАРТЫ Адбіць ногі пы самыя вушы. Адна баба — бызар, дзьве бабы — кірмаш, a трі бабы — ярмырка. Айдзе ні работыць, абы ні работыць. Арёл c суседніга курятніка. Ац скрысеньня ды скрысеньня i радзіны, i вясельля. Бей, лей, ні жалей, сердзідца ня буду. Бріца, бріца, бріца-ца, будзіць паска бізь ійда. Бусінькі, бусінькі, абоя галюсінькі. Быгата жывець: два каты хуць куды, дзьве кошкі, як ляпёшкі. Быгатый дзівіцца, чым бедный жывіцда, а бедный сьмяецца, айдзе ў быгатыга дзяецда. Вады ні пап'еш (ні нап'есься) — усё рыдня. Верю ўсякыму зьверю, лісе i яжу, а табе пыгажу. Віджу мех, a ў мяху сьмех. Вух! — ш часу да двух. Вялікій чылавек: сырыкавый номір калошы носіць. Глухей ні кажный чуіць [сьляпэй ні кажный відзіць]. Глухей скызаў: паслухыім [сьляпэй скызаў: пасмотрім]. Глухуват, ну нідачуіць
Дадатковыя словы
напесься, папеш
4 👁