Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
У дурука дурноя на ўме (у гылаве). У кажныга адно лета. У кажный хаці свае мыты (свыя кошка). Усё бяруць, адно горя ніхто ні бярець. У ступі туўкачом ні пупадзеш. У хаці гаршчок аб гаршчок стукніцца. У хворыга здароўя спрашывыць. У хызяйстві кажныя вярёвычка згадзіцца (прігадзіцца, к месту). Уцёк ня ўцёк, а пабежч нада. Учы дзіцёнка, як уперік лаўкі ляжыць (месьцідца). Хата — рыгата. Хвацщь гырячыга да сьлёз. Хочыш урыга нажыць — грошы пазыч. Хрымая блыха ў прошлым гаду пасьвілыся. Хто лі каго сьмяецца, тэй таму i дыстаецца. Хуць зы выла, абы ў хаці ні была. Хуць раз, ды наўскыч. Хырыша матка — харошый i дзіцятка. Ці гыварі, ці кол ны гылаве цяшы. Цыганскій пот прыняў. Чорт ні адну пару (сем пар) лапцей стыптаў, пакуля іх пыдыбраў (укучу зьвёў). Чорт чортым быў i будзінь Чорт чорта пызнаў i на піва (y госьці) пызваў. Чорт чорта ўсігда найдзіць (здаліку відзіць). Чорт чортым пах, пахніць i пахнуць будзіць. Чужая болька нікому ні баліць (ня больна). Чужоя нікога ня греіць. Чужую бяду па нітычкі рызьвяду [а к сваёй вума ні прікладу]. Чужымі блінамі сваіх радзіціліў пымінаць. Чужэя ямкі ніхто ні займіць. Чым з дурным квасым, луччы з вадою. Чыя б кароўка мычала, а твыя б ніхай муўчала. Што год, то ўдод. Што ўбіў, то ўехыў. Што ўкладжына, ня выніш. Што ўкладзеш, тоя й дыстаніш. Шулудзівый пляшывыга у госьці пызваў. Шулудзівый хызяін пустому двару. Язык біс касьцей. Якей сук (корінь), такей i атростычык. Якея дровы, такей i клін, якей бацька, такей i сын
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 257  ▶