Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
I бог ня чуў, i людзі ня відзілі. Ікая работа, тыкая й клапота. I кошка хызяйка, як бліны ны паліцы. I к чыстыму делу грязь ліпніць. Кажный старіц свой кій хваліць. Калі год, тады i ўмалот. Калі горя, дык i ўдвоя. Калі сьвіньню смалюць, ёй ні ды пырысят. Каму годзя, каму глодзя. Каму гурюваць, таму ні мінуваць. Кінь упярёд — найдзіш (падыміш) адззаду (адззадзі). Кінь хлеб-соль ныпярёд — яны цябе пызадзі найдуць. Кроў ныйшла (наступіла) на вочы. Крутнёю сьвет пройдзіш, ды нызад ня вернісься. Куды (айдзе) ня кінь, усюдых клін. Куды едзіш, туды i кіруй. Летым нагою, зімою губою. Летым (улетку) нагою коп, зімою губою хоп. Летым (улетку) пыт кажным кусьцікым нашлег. Луччы з разумным пыціряць, чым з дураком (дурным) найцідь. Любоў зла, спалюбіш i кызла. Ляжучый камінь мохым абрыстаіць. Мой (наш) дзень, мой (наш) i век. Мыш капы ні баіцца. Набойкі дзёшыва стоюць. На горькыга i горькій случый. На Юрья усякыга дурья. Hi бацькін двор, ныгадзіў дый вон. Hi було шчасьця зраньня, ня будзіць ды зьмірьканьня. Hi дай бог сьвіньне рог. Німазыныя калёсы далёка чутны. Німа той крамкі, айдзе прыдаюцца мамкі. Hi пужай смаліныга гылавешкыю. Hi пужай стрыжыныга ножнімі. Hi радуйся чужой бядзе, свыя ны грядзе. Hi скуюць — ні гаўкый. Hi так жывеш, як хочыш, а як пріходзіцца. Hi ўцеч, ні пабежч. Ніхай у адной лёлі, ліж ба пу любові. Hi шукай (ня йшчы) бяды, іна сыма дябе найдзіць. Новыя сіта нывісідда (пыд лаўкыю нывыляіцца). Ну чужой стыране паклонісься быране. Ны агне ні гаріць i ў вадзе ня тоніць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 257  ▶