Была ў сыбакі хата, ды ад дажджу згарела. Бяз мужа пыганыя лужа [хто ня йшоў, тэй i плюнуў]. Вадзіца мельніцу лумаіць. Век жжыць — ня мех шшыдь. Вісока літаіць, ды нізка садзіцда. Вольныму воля, а дурному (шалёныму) поля. Вырысьць вырыс, a ўма ня выніс. Гнілоя дзеріва доўга скріпіць. Голыд усяму наўчыць. Горыд грошы любіць. Горя само сустрюкаідь. Грех у мех, а бяду ў торбу. Гулі разулі. Гулі ў лапці абулі. Дзеткі ў шчэпкі, маткі ў хахлы. Дзірьку ў небі пальцым ні заткнеш. Добрыя слава на месьці ляжыць, а дурная па сьвету бяжыць. Дренныя слава далёка бягіць. Дурак дураком пахніць (здохнідь). Дурак пру дурноя думыіць. Дураку дурноя сьніцца. Дурному жывату i пірог урядзідь. Дурноя дзела дзелыдь няхітра. Дурных ня сеюць, ня содзюць, самі родзюцца (растуць). Душка ня птушка [есьць хочыць]. Дывялося (удалося) чырьвяку ліст падгрызьць ны вяку. Дыгыняючы ні ныцалуісься. Жывеш ні так, як хочыш, а як пріходзіцца. Жывому на ўме жывоя. Жывэй пры жывоя думыіць (клапоціцца). Зарыта — [ніхай будзідь] забыта. За сьмерць брацца (ручацца) ні пріходзіцца. 3 бабы дзеўкі ня зьдзелыіш (ня будзіць). 3 гроба ніхто ні вылазіць. 3 дурука дурноя плувець (паўзедь). Зімля (зямелька) прінімаіць кажныга (усякыга, усіх чыста). Зы правінку чэшуць сьпінку. Зы пяць пальдыў ня купіш. Зычыні чорту дзьвері, ён у вакно ўскочыць. Зямле скварка, людзям чарка. Зяць, каб узяць. I біс пыпа знаюць, што ў скрысеньня празьнік
1 👁