Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Перабіркі мн. Рэшткі пасля неаднаразовай выбаркі, перабірання. Тута адны пірябіркі асталіся, зь іх нічога ня выбіріш. Памянш. перабірачкі. Высып пірябірычкі ны прысяньня, зыпашуцца. Перагаджыванне н. Псаванне значнай колькасці, аб'ёму рэчыва, прадметаў. Я дужа ні люблю пірігаджывыньня, што йта, нільзя прібраць na-людзку ці што? Перагаджываць незак. Псаваць значную колькасць, аб'ём рэчыва, прадметаў. Нашто січас лугавоя сена nipiгаджывыць, яно табе луччы спынадыбіцца ў ліарозы. Перагаджывацца незак. Псавацца (пра значную колькасць, аб'ём рэчыва, прадметаў). У вас уся адзежа nipiгаджывыіцца, разьві можна ў грязь ныдзіваць чыстый касьцюм. Перадубець, перадубянець зак. Моцна перакалець. Ныдзівайся цяплей, пагода нінадзёжныя, холыд усхваціцца — пірідубеіця большы ні нада. Мы дужа крепка пірідубянелі кылы скыта. Перадуковываць незак. экспр. Перавучваць. Позна цяперіцька пірідуковывыць, нада було змалку ні пызвыляць руспускацца. Перадукаваць зак. Перавучыць. Глядзі, пірідукуіш ты іх, калі яны дайжа ў тэй бок ня слухыюць, што ты гаворіш. Перадукаваный дзеепрым. Пулучыў аць цёткі ўзбучку, цяперя ты будзіш пірідукуваный. Перакатлець зак. экспр. Моцна перакалець. Ета ўсё хворс ваш, як пірікатлеіця, тады хваціціся розуму. Перакатлелый дзеепрым. Чуць на печ ускаціліся пірікатлелыя. Перапхнуць зак. перан. Перададь. Сколька чаго яны піряпхнулі за Сож, тама сямЧшча, ратоў многа, а рук мала, дык етыя іх І кормюць. Перапхнутый дзеепрым. А што вы за ўсё піряпхнутыя пулучылі, яны вам i спасіба ні скызалі. Перасудак м. Паўторны суд. Ен пыдываў ны пірясудык, ды, знаць, нічога ў яго ня выпыліла. Перасэндзіць зак. неадабр. Абгаварыць. Ім толька дай сыйціцца, яны німала пірясэньдзюць. Перасэнджаный дзеепрым. Ці ў вас ны сяньня усё пірясэнджына, aŭ троху нызаўтріга асталыся? Перахаджывацца незак. Не несціся пэўны час (пра курыцу). Ета нясушчыя куріца, редка калі дзень npaпусьціць, ні зьнясецца, а во нядзелі дзьве ні ніслась, піріхиджывылыся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, абёму, піряпхнўлі, піряпхнўтыя, пірясў, пірідукўіш, піріхйджывылыся
3 👁
 ◀  / 257  ▶