Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Параздруіць зак. Зрабіць расквашаным, перамешаным з вадой (y адлігу). Усюдых пуруздруіла, нійдзе ні праедзіш i ня пройдзіш. Параздруіцца зак. Растаць, раскіснуць (y адлігу). Уся дарога, пуруздруьлыся, нікуды 'ня выбірісься. Параспатворыць зак. Распусціць, разбалаваць патураннем. Ты іх сыма пырыспатворіла, цяперя нечыга абіджацца ны каго. Парасятніца ж. Свіння, якая прыводзіць шмат парасят. Ох, была ў мяне пырысятніца, зылытая скаціна, дужа астарожныя была i малошныя дужа. Парня ж. Памяшканне для запарвання корму жывёле. Лі кароўніка парня стыяла, мы туды грецца бегылі. Пароддзе н. Род. Я каб i ні знала, скызала б, што етый мульчуган з вашыга пародзьдзя, ён дайжа ныгамі кріўляіць, як Трахім. Паслабка ж. Паслабленне. Ты ім пыслабкі з мыльства ні бывай, з рук выпусьціш — тады ня ўдзержыш. Паспаведываць, паспавядаць зак. перан. іран. Haлаяць, збэсціць. Січас падойдзіць Полька, іна вас абоіх пыспаведывыіць, ня будзіця лухту несьць. Во гірой-баба, пыспывідала брігадзіра i пышла. Пасуліць зак. Прапанаваць. Стыльмашыха зыбігала, я ёй крупені пусуліла, іна ложык пяць зьела. Нада карові пусулщъ вадыў ёй многа сена клалі. Патарчачына ж. Патарчака. Прібраў ба ты ат'етуля пытырчачыны, дзеці тут бегыюць, могуць узьбіцца. Памяти. патарчачынка. Узьляці, узьляці ны пытырчачынку, тады ня вохый. Павеліч. патарчачышча. Во пытырчачьішча вырысла, як ты яе давёз? Паўгражываць зак. Пагражаць пэўны час. Посьлі тых пацьсьвінкыў мне яны пыўгражывылі, дык ці я іх спужаўся. Паўпаваць зак. Паспадзявацца. Ныпрасна ты пуўпувала на етыга круціля, ты ж яго хырашо знала. Пацягавіна ж. Тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, а таксама на козлы пад вільчак. Пыцягывіны ў мяне ўжо ёсьць, нада пыцьцісаць ды класьць. Памянш. пацягавінка. Каб загыдзя прігатовіў пыцягывінкі, хужы ні було б. Пачачэніцца зак. экспр. Пазадавацца. Hy як жа, ім дужа хочыцца пычачэніцца. Пашарбаваный прым. Гранёны. Быў пушурбуваный стыкан, ды разьбіўся, гладкія асталіся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуля
1 👁
 ◀  / 257  ▶